Праект партала
Дома
14.12.2017 / 01:59
Дызайнерка прыдумала смешную плюшавую бульбу ФОТЫ8

Абаяльны Батон, удумлівы Сафокл і сама пяшчота гэтага свету — Сашанька. Трох гэтых чыста беларускіх персанажаў стварыла дызайнерка Марына Жардзецкая.

Задумана плюшавая бульба найперш як каларытны беларускі сувенір. Цацкі насамрэч невялікія, 10-15 сантыметраў. Гэта ручная праца. 

Але ёсць яшчэ і Цар Бульба, ён удвая большы — 30 сантыметраў.

«Мне хацелася, каб у нас былі нейкія цікавыя беларускія сувеніры, — кажа майстарка Марына Жардзецкая. — Я ўжо некалькі год займаюся шыццём, раблю цацкі і падушкі, таму звяртаю ўвагу на тое, што ў нас прадаецца. І заўважыла, што беларускія сувеніры, па-шчырасці, «калгасныя»: з саломы, з прыклеенымі вачамі… Мне б не хацелася, напрыклад, такі сувенір. Калі б я прыехала ў Мінск пашпацыраваць, мне б хацелася забраць штосьці больш сучаснае і вясёлае. І я падумала, што можна зрабіць такую бульбу са смешнымі вачамі, з эмоцыямі, каб людзям захацелася ўзяць яе з сабой, паказаць іншым, якая ў нас тут бульба жыве. І беларусам таксама, думаю, будзе цікава завесці ў сябе дома маленькую бульбу». 

Замовіць сабе плюшавага бульба-сябра можна на Ulej. Адзін абыдзецца ў 8 рублёў, адразу тры — у 20 рублёў.

«Так, у яе няма ніякага функцыяналу, і ўсе яе відавочныя перавагі зводзяцца да бездакорнага вонкавага выгляду. Але гэта не ўсё. У Бульбы ёсць душа, і больш за ўсё на свеце яна хоча стаць тваім самым верным сябрам», — так прэзентуюць гэтыя мілыя стварэнні.

Nina.nn.by

Каментары
Яўген / Адказаць 14.12.2017 / 02:49

Мне адабаецца, малайчына! І прадукт, і рэклямныя фоткі - арыгінальныя

2
Жаконя / Адказаць 14.12.2017 / 08:23

Неплохие бульбстики)

2
Inger / Адказаць 14.12.2017 / 09:39

A mozha dosyc' u lial'ki huliac', a pora paklapacicca ab hadoúli praúdzivaj bul'by i jejnych praducentach?

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура