Праект газеты
Стасункі Гэтыя крымскія бабуля і дзядуля пражылі разам 55 гадоў і адсвяткавалі юбілей у Мінску1

Ніна і Іван Маліноўскія адзначылі ізумруднае вяселле. Як сцвярджаюць супрацоўнікі ЗАГСа Савецкага раёна, гэта ўсяго другі такі салідны юбілей за апошнія 20 гадоў.

Цікава, што пара паходзіць з Крыму — у Мінск яны пераехалі год таму да дачкі Волі, паведамляе minsknews.by. Сям’я Маліноўскіх хутка адаптавалася і ўжо паспела палюбіць беларускую сталіцу.

Сябравалі Ніна і Іван яшчэ ў школе, прапанову ён зрабіў ёй пасля службы ў войску. Пара сціпла распісалася і адзначыла новы статус са сваякамі і суседзямі за сталом.

Зрабіць хаця б 55-гадовы юбілей вяселля святочным вырашылі дзеці: зладзілі ўрачыстую цырымонію ў ЗАГСе, а пасля арганізавалі паход бацькоў у цырк, у якім апошні раз тыя былі 40 гадоў таму.

Іван усё жыццё адпрацаваў за стырном, а спадарыня Ніна спачатку рабіла па спецыяльнасці — заатэхнікам, а пасля займала пасаду бухгалтаркі. Абодва — ветэраны працы.

У чым жа сакрэт іх сямейнага шчасця? «Саступаць адзін аднаму і ўмець дамаўляцца. Мы ў любой сітуацыі трымаем савет», — адказваюць сужэнцы.

Акрамя Волі, да якой яны пераехалі ў Мінск, у Маліноўскіх ёсць яшчэ адна дачка, а таксама тры ўнучкі і адна праўнучка.

КК

Каментары
Поль / Адказаць 17.12.2017 / 00:49

55 лет вместе...Потрясающе...Как прекрасно,что есть такие пары.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура