Праект партала
Дома
07.12.2017 / 07:39
Чаму небяспечна доўга не мяняць пасцелю4

Пасцеля — ідэальнае асяроддзе для размнажэння грыбковых культур, а таксама шмат якіх іншых мікраарганізмаў. Пра гэта выданню Business Insider заявіў мікрабіёлаг Нью-Ёркскага ўніверсітэта Філіп Т'ерна.

Фота wallpaperscraft.ru.

У адных толькі наўлечках можа быць да 16 відаў грыбковых арганізмаў, а акрамя іх ёсць і тыя, што канцэнтруюцца ў складках прасціны і падкоўдраніка. Яны могуць стаць прычынай развіцця самых розных захворванняў.

Пры гэтым разам з бактэрыямі і грыбкамі, якія з'яўляюцца ў сувязі з потавыдзяленнем, у бялізне таксама жывуць небяспечныя мікраарганізмы, якія трапляюць у ложак разам з пылам, глебай, поўсцю жывёл і экскрэментамі. Усё гэта можа выклікаць як мінімум сімптомы алергічных захворванняў.

Мікробы актыўна размнажаюцца ў складках пасцелі праз тое, што ў час сну мы ствараем цёплае і вільготнае асяроддзе, якое якраз і спрыяе размнажэнню бактэрый.

Штогод падчас сну арганізм чалавека выдзяляе каля 98 літраў поту, адзначаецца ў артыкуле.

Мікрабіёлаг раіць мыць пасцелю як мінімум раз на тыдзень, бо за гэты час небяспечны мікрасвет можа ператварыцца ў рэальную пагрозу для здароўя чалавека.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура