Праект газеты
Дома Гатуем з «Суседзямі»: хатні цірамісу з тварагу не горш, чым у шэф-кухара ВІДЭАрэцэпт 4

Класічны рэцэпт італьянскага дэсерту цірамісу патрабуе выкарыстоўванне інгрэдыентаў, якія можна набыць не ў кожнай беларускай краме (сыр маскарпонэ, печыва саваярдзі). Хутчэй і танней можна зрабіць варыяцыі гэтай салодкай стравы — напрыклад, з тварагом і звычайным беларускім печывам. Паверце, таксама атрымліваецца смачна.

Што вам спатрэбіцца?

  • Тварог, 400 грамаў*;
  • Печыва, 200 грамаў*;
  • Смятана, 4 лыжкі*;
  • Цукар, 1 шклянка;
  • Ванільны цукар, 1 пакецік;
  • Кава, 1 сталовая лыжка;
  • Какава, 1 сталовая лыжка.

Пачнём з гатавання тварожнай пасты. У талерцы змяшайце тварог і ванільны са звычайным цукрам. Дадайце смятану, і ўсю гэтую масу добра парасцірайце з дапамогай блендара. Зварыце каву, і ў яшчэ гарачы напой акуніце кавалачкі печыва, каб яны добра набраліся яго смаку. Сервіраваць гатовы дэсерт рэкамендуем у глыбокіх шкляначках: першым слоем ідзе печыва, далей — тварожная паста і гэтак далей, па чарзе. У канцы для паху і ў якасці ўпрыгожвання раім пасыпаць дэсерт какавай.

Смачна есці!

* На вылучаныя тлустым тавары з 6 па 19 снежня у крамах «Суседзі» дзейнічаюць перадсвяточныя зніжкі: смятану «Свежыя навіны» можна купіць за 1,55 замест 1,89 рублёў, а тварог «Славянскія традыцыі» за 1,75 замест 2,08 рублёў. Частка ж цаны з печыва «Слодыч» адпраўляецца ў купілку пастаянных пакупнікоў.

Публікуецца на правах рэкламы

Фота і відэа Волі Афіцэравай

Каментары
Вера / Адказаць 06.12.2017 / 14:38

Прычым тут цірамісу?! Звычайны танны дэсерт з беларускіх прадуктаў, навошта прымазвацца да італьянскай кухні ды яшчэ так тупа заяўляць пра "не горш чым"?! Не горш, калі не каштавалі нічога смачнейшага. Гэта розныя рэчы, розныя. Гатуйце сваё, любіце сваё, але не будзьце дзікунамі, называючы мяшанку з тварагу гучным заморскі словам

6
НеЛеди / Адказаць 06.12.2017 / 15:32

Оооо. А я делала такое детям. Очень вкусно. Особенно, когда дети не хотят есть творог, таким вот образом их можно кормить творогом. Классно. Молодцы, Нины!

1
Мэри / Адказаць 06.12.2017 / 21:12

Респект за креатив! Как минимум один раз сделаю.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура