Праект партала
Дома
06.12.2017 / 09:23
Ларыса Грыбалёва распавяла пра сваю любімую пральную машыну LG TwinWash9

Ларыса Грыбалёва, спявачка, тэлевядоўца, бізнэсоўка і маці траіх дзетак распавяла пра тое, як адкрыла для сябе разумную пральную памочніцу LG TwinWash і навучылася рабіць дзве справы адначасова.

Пральная машына LG TwinWash ведае толк у правільным мыцці. І робіць гэта ўдвая хутчэй, таму што ў яе — два барабаны!

TwinWash мые розныя тыпы рэчаў адначасова: белыя і каляровыя, грубыя і далікатныя, маленькія дзіцячыя і вялікія. Тэхналагічная навінка ад LG прайшла грунтоўны тэст-драйв у сям'і Ларысы Грыбалёвай, і цяпер гаспадыня незвычайнага сямейнага памочніка дзеліцца сваімі ўражаннямі.

«Калі ўбачыла машыну ўпершыню, вельмі здзівілася. Яна рэальна з мяне ростам»

Я, вядома, разумею, што не такая вялікая, але, калі ўбачыла машыну TwinWash упершыню, вельмі здзівілася. Яна рэальна з мяне ростам. Хоць у нас дом вялікі, мы шукалі для яе месца. Добра, што ёсць памяшканне, якое будзе абсталявана пад пральню.

TwinWash — пральная машына з двума барабанамі. Яе вышыня — 990 мм, а агульная загрузка бялізны — 20,5 кг. Аднак TwinWash распрацавана так, каб займаць столькі ж месца, колькі і стандартная пральная машына. Няма неабходнасці выкарыстоўваць дадатковую прастору: міні-барабан размешчаны проста пад асноўным.

Сапраўды, аб’ёмы здзіўляюць, але кожны сантыметр апраўданы. Падабаецца, што паколькі машына высокая, панэль кіравання таксама знаходзіцца высока, і маленькая дачка не можа нічога націснуць. Яна папросту не дастае.

«Нават мае сяброўкі-артысткі рабілі фотасесіі на яе фоне»

Яшчэ вельмі падабаецца дызайн TwinWash. Такі сучасны, касмічны. Маленькая дачка любіць назіраць, як у машыне пераварочваецца бялізна. Яе гэта зачароўвае, быццам глядзіць тэлевізар.

Машыны TwinWash распрацаваны ў элегантным стылі, яны ўпрыгожаць любы дом. Даступныя ў двух варыянтах дызайну: кансерватыўным белым і ультрасучасным сталёвым з сэнсарнай панэллю кіравання. Дызайн атрымаў узнагароды Red Dot Design і IDEA.

Ведаеце, дызайн класны. Нават мае сяброўкі-артысткі рабілі фотасесіі на яе фоне.

«З яе з'яўленнем змяніўся наш побыт»

Уражваюць магчымасці пральнай машыны. З яе з'яўленнем змяніўся наш побыт. Калі раней я мыла ў выхадныя, то цяпер, праз тое, што ёсць два барабаны і загрузка 17 кілаграмаў, раблю гэта часцей і нашмат хутчэй.

TwinWash адначасова мые вялікія аб'ёмы бялізны з дапамогай асноўнага барабана і міні-барабана для далікатных рэчаў. З агульнай загрузкай да 20,5 кг (17 кг + 3,5 кг) можна запускаць два цыклы адначасова, што скарачае час мыцця ўдвая.

Кіраваць машынай навучыліся хутка. Функцыянальнасць простая, хоць інструкцыю чытаў муж, а я ўжо потым слухала яго рэкамендацыі.

Ну і наогул, мужчыны любяць гаджэты. Машына прыцягнула іх дызайнам і ўсімі наваротамі лічбавай панэлі. Так што цяпер гэта іх любімы бытавы гаджэт. Дзякуючы TwinWash, мужчыны пачалі самастойна мыць рэчы, што таксама важна.

Машынай можна кіраваць з дапамогай сэнсарнай панэлі. Інтэлектуальныя функцыі Smart ThinQ дазваляюць загружаць дадатковыя праграмы мыцця, праводзіць смарт-дыягностыку без званка ў сэрвісны цэнтр і правяраць колькасць цыклаў мыцця да рэкамендаванай ачысткі барабана — дастаткова проста прыкласці свой смартфон да панэлі кіравання.

«Цяпер запускаю два мыцці адначасова»

Два барабаны — зручная штука. З іх дапамогай я магу адразу два зусім розныя мыцці запусціць. Звычайна дзеці нясуць сваю бялізну, потым нясуць пасцельную, і яна гарамі ляжыць у ванным пакоі. І здаецца, што гэта не выхадны дзень, калі трэба адпачываць, а бясконцае мыццё. А з двума барабанамі запускаю два мыцці адначасова: пасцельная бялізна ў вялікім барабане, дзіцячая — у маленькім.

TwinWash абсталявана функцыяй TurboWash, якая істотна скарачае час мыцця. Яна працуе з тэхналогіяй «6 рухаў клопату». У ёй выкарыстоўваецца спалучэнне шасці алгарытмаў руху барабана пад розныя тканіны. Адзін з рухаў, «насычэнне», размяркоўвае рэчы па акружнасці барабана, што дазваляе больш эфектыўна паласкаць іх з меншым спажываннем вады, электраэнергіі і, адпаведна, часу.

У выніку час на мыццё скарачаецца на 40%.

Самая любімая функцыя — зберагальны рэжым. Гэта якраз далікатнае мыццё, калі я мыю шаўковую бялізну асобна ў маленькім барабане, і не трэба ніякіх ахоўных мяшочкаў.

Ручное мыццё TwinWash клапоціцца пра далікатныя рэчы. Спецыяльныя цыклы для мыцця ніжняй бялізны, спартыўнага адзення, далікатных тканін прызначаныя для таго, каб забяспечыць дбайную ачыстку і належны догляд за вашым адзеннем. А цыкл ачысткі барабана Tub Clean дапамагае ўтрымліваць яго ў свежасці і чысціні.

«Здаецца, бялізна і адзенне выглядаюць зусім па-іншаму»

Паколькі ў нас сям'я алергікаў, то асабліва карысная функцыя ачысткі парай. Апроч таго, што адзенне становіцца чыстым, яно яшчэ і бяспечнае для такіх «адчувальных» асоб, як мы. Думаю, кожны сутыкаўся з тым, што пасля мыцця застаюцца рэшткі парашка. Спадзяюся, дзякуючы новай пральнай машыне мне больш не давядзецца сутыкнуцца з гэтым. Пасля мыцця ў TwinWash адзенне не проста чыстае, здаецца, што яно зусім па-іншаму выглядае. Больш мяккае, далікатнае і прыемна пахне.

Функцыя пары TrueSteam заключаецца ў тым, што ў працэсе мыцця гарачая пара змешваецца з вадой і мякка ўздзейнічае на тканіну. Пры гэтым яна цалкам растварае рэшткі мыйных сродкаў, выдаляе бытавыя ўзбуджальнікі алергіі і абясшкоджвае бактэрыі. А спецыяльны паравы рэжым «асвяжыць» дазваляе ліквідаваць пахі і разгладзіць лёгкія складкі без выкарыстання мыйных сродкаў і вады.

«TwinWash — гэта абсалютная зручнасць»

У мяне было шмат пральных машын розных брэндаў і памераў. Але заўсёды чагосьці не хапала. Напрыклад, аб'ёму: то мала бялізны ўваходзіла, то коўдру не ўсунеш, то яшчэ што-небудзь. То не хапала зберагальнай функцыі, каб далікатныя шаўковыя рэчы не лёталі па барабане. Апошняя машына была занадта маленькай, таму што хацелася яе змясціць у ванным пакоі.

TwinWash — гэта абсалютная зручнасць. Можна мыць вялікія рэчы і далікатныя. Зноў жа, перамыць падушкі, коўдры. І функцыя ачысткі парай даволі інавацыйная.

Яшчэ такі момант, за якім усе сочаць — эканомія. Я гляджу, што ў мяне камунальныя плацяжы па электраэнергіі не павялічыліся, а мы месяц ужо пражылі з гэтай машынай.

У TwinWash выкарыстоўваецца сістэма прамога прываду. Інвертарны матор з прамым прывадам мацуецца непасрэдна да барабану без рамяня. За кошт скарачэння колькасці механічных дэталяў памяншаюцца выдаткі энергіі і павышаецца эфектыўнасць мыцця, змяншаюцца шум і вібрацыя. Такая канструкцыя эканоміць каля 20% электраэнергіі.

«Я б раіла гэтую машыну ўсім. Нават маладому чалавеку, які жыве адзін»

Я б раіла машыну ўсім, ад маленькай сям'і да вялікай. Нават маладому чалавеку, які жыве адзін. Здавалася б, навошта яму такая загрузка? Не скажу, што аб'ёмы будуць лішнімі, бо мужчына, які сочыць за знешнім выглядам і жыве адзін, таксама можа мыць коўдры, падушкі і іншыя вялікія рэчы. Машына ж шматфункцыянальная. Але вось адзінае, што трэба — выбраць месца, дзе яе паставіць.

З больш падрабязнымі характарыстыкамі пральнай машыны TwinWash можна азнаёміцца на афіцыйным сайце кампаніі, а паглядзець ужывую і набыць навінку ўжо можна ў сетцы крамаў «5 элемент» і «Электрасіла».

Усе тры выпускі «Сямейнага тэсту» з Ларысай Грыбалёвай вы можаце паглядзець на YouTube канале LG Belarus.

Публікуецца на правах рэкламы

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура