Праект партала
Густ
03.12.2017 / 17:10
Што было на першай Нацыянальнай прэміі беларускай моды ФОТЫ15

На гала-вячэры адзначыліся найбольш заўважныя беларускія дызайнеры. Проста так трапіць на ўзнагароджанне было немагчыма. Сэнс і пафас прэміі ў тым, каб сабраць разам дасведчаных і маладых гульцоў фэшн-бізнэсу і даць магчымасць узнікнуць новым нечаканым ідэям і саюзам.

Атмасфера, эмоцыі, людзі — у фотарэпартажы Сяргея Гудзіліна.

Дададзім, што ўсе пераможцы, якіх абіралі па выніках двух апошніх сезонаў, у якасці прыза атрымалі залаты значок ад ювелірнага завода Zorka — генеральнага партнёра Belarus National Fashion Award.

Яніна Ганчарова, кіраўніца агенцтва PR і камунікацый «Адкрыты подыум», заснавальніца BFW, арганізатарка і сябра журы Нацыянальнай прэміі беларускай моды.

Каго адзначыла журы

«Дызайнер жаночага адзення» — Юлія Гілевіч

Намінаваліся: Наталля Корж, Аляксандра Жэбрун, Кацярына Волкава, Таццяна Яфрэмава, Ірына Бойцік, Святлана Тадорская, Аляксандр Баршчоў і Наталля Жук, Вольга Новік, Марына Давыдава, Аляксандра Жук і Дарына Вадап’янава, Тамара Гарыдавец, Леор Гофман, Кацярына Цікота.

«Дызайнер мужчынскага адзення» — Людміла Тараканава

Намінаваліся: Іван Айплатаў, Апці Эзіеў, Руслан Хляменка, Арцём Ярмола, Таццяна Марціноўская, Святлана Паддубная, Зміцер Забалотны.

Людміла Тараканава.

«Дызайнер дзіцячага адзення» — Navy Kids

Намінаваліся: Falkovich, Julia Radova, Юлія Куцепава. Nelva, Vesnaletto, Condra Deluxe, Devita, Balunova, Candy Lady, Alena Goretskaya, Emse, S. Veles, Navy, Coo Culte, Mua, Ivera Collection, Unona, Teffi Style, Lakbi (як «Fashion-брэнд»).

Navy Kids.

«Дызайнер аксесуараў» — Panaskin

Намінаваліся: Label D, Marina Skrabovskaya, Vanilla Naomi, Le Furle, E.Novikovskaya, Max Mironov.

Іван Айплатаў атрымлівае ўзнагароду за Паўла Панаскіна.

«Fashion roots» (тыя, хто працуе з нацыянальнай тэматыкай) — Tanya Tur

Намінаваліся: Limitedminsk, Наталля Кастрама-Андрэюк, Honar, Tikota Unique.

«Эка-брэнд» — Historia Naturalis

Намінаваліся: Poetka, Heartiness, Ганна Янчыліна, Jamido Manufaktura.

«Новы талент» — Leushina

Намінаваліся: Lebu, Nowwon, Loh Apparel, Alexandra Hunnas, Random Rebels, The Young Clothes, Wear Bigel.

«Адкрыццё года» — Lsd

Намінаваліся: Amber Look, Ksenia Romanova, Dofamine, Scapegoat 404, She’fon,Devita, S.Veles, Taya, R.O.S.E., Petushkova, Amber Look, Pintel.

Мяркуецца, што прэмія стане штогадовай традыцыяй і адной з галоўных падзей беларускай моднай індустрыі.

Фота Сяргея Гудзіліна

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура