Праект газеты
Тонус «Усе цяжарныя прыйшлі прасіць бласлаўлення ў бацюшкі». Фінал дзённіка з псіхушкі9

Публікуем апошнюю частку дзённіка журналісткі Марыны Весялухі пра яе досвед знаходжання ў закрытым жаночым аддзяленні псіхіятрычнай клінікі.

Марына Весялуха.

Па спасылках можна нагадаць сабе, што было ў папярэдніх частках:

— Міленькі, ты ж на мужчыну не падобны. Падстрыжыся!

— Оля, не прыставай да бацюшкі!

Ноччу адной бабцы стала кепска, яна папрасіла бацюшку. Ксёндз толькі на святы прыходзіць. Усе нашы цяжарныя прыйшлі прасіць бласлаўлення. Блаславіў.

****

Сёння мяне, магчыма, выпішуць. Але перад гэтым — прафесарскі агляд. Гэта як дзяржаўны экзамен. Страшна сказаць нешта не тое. Страшна сядзець у чарзе. Потым я даведаюся, што канчатковы дыягназ мне ставіла дачка Аляксея Карпюка.

****

Збіраць рэчы да выпіскі тут кепская прыкмета. Таму не збіраю, але сястра-гаспадыня ўжо прынесла свежую бялізну, каб я заслала свой скрыпучы ложак.

****

Магдалена ўжо дзясяты раз у нашай палаце.

— Пачастуеш мяне чым-небудзь?

— Магдалена, калі мяне канчаткова выпішуць, я табе ўсё аддам.

****

Так, мяне выпісалі. «Цыклатымія» — смяецца загадчыца аддзялення. Так, цыклатымія, і мне з гэтым жыць. З кучай таблетак і дзіўным дыягназам.

****

Кепская прыкмета пакідаць нешта ў псіхушцы, але калі дорыш — адпуста. Я раздарыла ўсё, што ў мяне было: зубную пасту, мыла, гель для душа, туалетную паперу, шампунь (у псіхушцы вельмі кепская вада, таму важна мець добры, бо ў некаторых валасы не расчэсваліся, і яны да мяне хадзілі). Пакінула толькі самае дарагое.

— Аня, вазьмі крэм, тут вада кепская, скура сухая ва ўсіх.

— Ой, дзякуй.

****

— А мо зубную шчотку маеш?

— Магдалена, я табе і так кучу ўсяго аддала. Я ўсё раздала.

— Я не грэбую! Дай!

****

Я ўсё раздала. Нават зубную шчотку аддала Магдалене…

Nina.nn.by

Каментары
Туш / Адказаць 01.12.2017 / 12:33

Нарэшце гэты недарэчны цыкл скончыўся. Амэн.

14
адумяты / Адказаць 01.12.2017 / 16:23

пра моўны фактар нічога не сказана...

7
' / Адказаць 02.12.2017 / 04:06

адумяты, а што пра гэты ваш "моу'ны фактар" казаць. Якi беларус не разумее па-беларуску? Адказвае хто як хоча.

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура