Праект газеты
Стасункі У выглядзе рыбкі, гранаты ці вуснаў. Топ-10 арыгінальных сэкс-цацак для яе і яго 20

Добры сэкс — таксама мастацтва. Пачаць эксперыментаваць можна з цацак. У гэтым топе знойдуць нешта годнае для сябе як «адзіночкі», так і пары. Асабліва рэкамендуецца тым, каму знаёмыя праблемы з дасягненнем аргазму, хочацца адтэрмінаваць фінал, ці тым, хто стаміўся ад аднастайнасці.

Падл у форме вуснаў

Не кожны нават адразу здагадаецца, што гэта за штука: шлёпалка на кароткай ручцы хутчэй падобная на дзіцячую цацку. І ў яе насамрэч ёсць гістарычная сувязь з дзяцінствам: яшчэ не так даўно лапаткі (часцей за ўсё — драўляныя), выкарыстоўвалі ў некаторых школах як інструмент пакарання. Добра, што тыя часы мінулі.

Цяпер «пакараць» можна партнёра. Але давайце дамовімся: толькі калі ён не супраць. У любым выпадку, рабіць гэта падлам з поліўрэтану будзе не так балюча, як тое было б з дрэвам.

Стужка для звязвання

Працягваючы тэму лёгкага БДСМ, параім звярнуць увагу на вось такую стылёвую чорную стужку. Звычайна функцыю падобных прадметаў успрымаюць літаральна: каб звязваць партнёра. Насамрэч, яна лёгка ператвараецца і ў затычку, і ў сэксуальны прадмет адзення — тут пытанне, на што хопіць вашай фантазіі.

Мы спадзяёмся, што днём вы раўназначныя партнёры, а ноччу, так і быць, можна пагуляць у дамінантаў і пакорлівых.

Вагінальныя шарыкі ў ракушцы

Гэтую цацку мы б назвалі «тры ў адным». Па-першае, яна выдатна стымулюе эрагенныя кропкі. Па-другое, шарыкі з’яўляюцца класным трэнажорам: прычым спалучэнне пластыку і металічных уцяжарвальнікаў робіць трэніроўкі максімальна эфектыўнымі. Па-трэцяе, незвычайная элегантная ўпакоўка ў выглядзе ракавіны дазваляе насіць цацку з сабой у сумачцы нават самым сарамлівым.

Клітаральны вібратар з вушкамі

Гэты вушасты сябар створаны для таго, каб стоадсоткава дасягнуць аргазму. Для гэтага ў яго ёсць ажно сем рэжымаў вібрацыі, прыемная форма і USB-порт, які вызваляе ад клопату пра батарэйкі. Дадатковы бонус: цацку можна браць з сабой і ў душ, і ў басейн — яна зусім не баіцца вільгаці.

Бодзі, як у самой Мадонны, і не толькі…

Ніжняя бялізна — яшчэ адзін са спосабаў дадаць у сэксуальныя адносіны агню. Яна можа быць вульгарнай, але мы раім прыглядзецца да бодзі: у такіх рэчах на сцэне выступала сама Мадонна. Глядзіцца прывабна і зусім не пошла. Набываючы жаночы камплект, калі ў вас традыцыйная пара, не забудзьцеся прыхапіць бодзі і свайму хлопцу. Так-так, яны таксама існуюць.

Затычка-рыбка

Мілая, амаль 10-сантыметровая цацка блакітнага колеру сваім выглядам нагадвае рыбку. Яна стане класным варыянтам для пачатку тым, хто даўно хацеў паспрабаваць нетрадыцыйны сэкс, але баяўся (таму што балюча, небяспечна, брудна і гэтак далей). Тут і сам матэрыял, і спецыяльная ручка зробленыя так, каб увесь працэс прайшоў лёгка і прынёс выключна задавальненне. Парада: разам з затычкай лепш адразу набываць шмаравідла і дадатковыя батарэйкі.

Мінімалістычнае вібракола

Маленькі, але вельмі працавіты маторчык гэтай цацкі парадуе дадатковай стымуляцыяй і мужчын, і жанчын. Эластычны сілікон, з якога зроблена кола, прыемны да цела і добра цягнецца. А вушкі, калі што, выконваюць функцыю язычка, які будзе мякка казытаць самыя адчувальныя ўчасткі цела.

Мастурбатар-граната

Недарагая, незвычайная і сучасная альтэрнатыва гумовым лялькам і ўсяму, што з імі звязана. Даўжыня цацкі — 11 сантыметраў, глыбіня — 6. Усё гэта разам з кіберскурай, з якой зроблены мастурбатар, накіравана на тое, каб шчыльна абхапіць палавы орган, што само сабой узмацняе адчуванні ад выкарыстання.

Кліпсы-кракадзілы для саскоў

Што толькі людзі не чаплялі ў якасці эксперыменту на саскі: і прышчэпкі для бялізны, і заціскі для паперы… Але ўсё ж спецыяльныя прылады выконваюць сваю функцыю куды лепш: іх можна рэгуляваць і быць упэўненым у тым, што яны ніякім чынам не пашкодзяць тонкую далікатную скуру.

Дарэчы, памылкова думаць, што стымуляцыя саскоў падабаецца толькі жанчынам. Шмат мужчын таксама ў захапленні ад гэтай «працэдуры».

Набор для сэксу на адлегласці

Ці верыце вы ў магчымасць стасункаў на адлегласці? З наборам кшталту «Onyx Pearl Teledildonic Set» гэта куды прасцей, чым давалася нашым продкам. Набор складаецца з асобных вібратара і мастурбатара, ад якіх маладыя людзі могуць атрымліваць адначасовае задавальненне, нават калі знаходзяцца за сотні кіламетраў адно ад аднаго. Аб’яднаць іх працу можна з дапамогай спецыяльнага дадатка — тады кожнае дакрананне да стымулятара адразу адаб’ецца на мастурбатары, і наадварот. Каб максімальна дасягнуць эфекту прысутнасці — уключайце відэасувязь. Як кажуць, вэлкам: будучыня ўжо наступіла!

А чым карыстаецеся вы? Пішыце ў каментарах!

Сямён Цыбульскі

Каментары
Э / Адказаць 30.11.2017 / 08:54

Бабай

2
Мікаля / Адказаць 30.11.2017 / 09:30

Рэкляма маструбатараў? Хто спонсор?

2
Белорос / Адказаць 30.11.2017 / 09:31

Очень интересный материал.Многое узнал о культуре Беларуси.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура