Праект партала
Рост
29.11.2017 / 12:48
Натхненне: інстаграм берасцейкі, якая размалёўвае горад у касманаўтаў і коцікаў9

Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі. Кожную сераду — новая гераіня ці герой.

Лёня Васільковіч.

Лёня Васільковіч (так-так, бацькі назвалі яе Леаніда) — мастачка з Брэста, якая «захапіла» ўжо не адну сцяну ў сваім родным горадзе. Лёня малявала з дзяцінства: спачатку дома на шпалерах, пасля ўжо арганізавана ў мастацкай школе і на архітэктурным факультэце БрДТУ.

Сёння мясцовыя ўлады Брэста давяраюць мастачцы ўпрыгожваць нязграбныя цэнтральныя цеплавыя пункты і шэрыя сцены каля радзільні, напрыклад. Яе малюнкі можна ўбачыць і на ўваходзе на тэрыторыю музея Брэсцкай крэпасці, а таксама ў кватэрах творчых людзей.

Лёня дае магчымасць убачыць Брэст па-новаму.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура