Праект партала
Дома
25.11.2017 / 14:44
Ідэя на сняданак: макавыя сырнікі ў духоўцы15

Шукаючы спосаб разнастаіць прысутнасць тварагу ў нашым рацыёне, я прыгадала падгледжаную некалі ў сеціве ідэю запячы звыклыя сырнікі ў духоўцы. Муж прапанаваў дадаць у іх мак… Так у нашай сям'і з'явіўся новы «сняданкавы» хіт. 

Сырнікі з духоўкі атрымліваюцца з тонкай скарынкай звонку і вельмі далікатныя ўнутры. Да таго ж, запечаныя яны больш карысныя, чым пасмажаныя на патэльні. Прапорцыі складнікаў можна вар'іраваць паводле ўпадабанняў, я дам прыкладную аснову, якую можна лёгка падладзіць пад свой густ.

Вам спатрэбіцца:

  • 400 г тварагу
  • 1 вялікае яйка
  • 1—2 ст.л. цукру
  • дробка солі
  • 3—4 ст.л. мукі з горкай
  • 1 ч.л. разрыхляльніку
  • 2 ст.л. маку
  • жменя разынак
  • жменя курагі

Як гатаваць:

1. Яйка расцерці з цукрам, дадаць тварог, добра перамяшаць. 

2. Усыпаць муку з разрыхляльнікам і соллю, перамяшаць. 

3. Дадаць мак (яго лепей папярэдне змалоць у кавамолцы, альбо заліць на некалькі хвілін кіпнем і расцерці ў ступцы — так ён аддасць нашмат больш водару і смаку), разынкі і дробна парэзаную курагу, добра перамяшаць.

4. Надаць сырнікам любую форму (на фота зверху яны сфармаваныя з дапамогай дзвюх лыжак, атрымаліся такія нібы міні-піражкі, ніжэй — злепленыя ўручную), выкласці на бляху. Запякаць на 180°С да зарумяньвання. Падаваць можна са смятанай з дадаткам цукру і цынамону, хоць і самі па сабе яны атрымліваюцца вельмі смачныя. 

Гатуйце таксама:

Юлія Міцкевіч

Каментары
хамса / Адказаць 25.11.2017 / 19:45

'Шукаючы спосаб разнастаіць прысутнасць тварагу ў нашым рацыёне'.. можа прыдасца вам такі рэцэпт? просты, смачны і карысны.. было пазначана, што ён з індыйскай кухні.. для цеста трэба: тварог, кунжут (не шкадаваць)), разрыхляльнік і мука.. не дадаю ні сахар, ні соль - надзвычай смачна і так (з-за кунжута).. але можна канечне дадаць.. раскатаць, нарэзаць на кавалачкі любой формы.. я раблю, як хвораст.. тым больш, што смажыцца таксама ва фрыцюры.. вось.. ну і пасмажыць у алеі.. дарэчы, тварог жа абіраеце з-за кальцыя? дык вось гэта мусіць быць кальцыевая бомбачка, бо кунжут - рэкардсмен па ўтрыманні кальцыю.. у 10 разоў больш, чым у тварагу

0
Алекс 2 / Адказаць 25.11.2017 / 21:18

хамса, осторожно с кунжутом не злоупоребляйте обьемами. И сахар и изюм ии курага. Что то лишнее

5
Поль / Адказаць 25.11.2017 / 21:38

хамса , пополнеть не боитесь от фритюра-то?

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура