Праект газеты
Рост Як настаўнік мусіць паводзіць сябе ў сацсетках? Абмяркоўвайце!15

Сацсеткі ўвайшлі ў жыццё ўсіх беларусаў — і маладых, і дарослых. І калі ў школе ці ўніверсітэце дыстанцыя паміж пакаленнямі па-ранейшаму захоўваецца, то ў інтэрнэце яна імкліва скарачаецца.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Што ж рабіць, калі вучань каментуе здымак настаўніцы з адпачынку: «Клёва выглядаеце!)))»

Як правіла, педагогі абіраюць адну з дзвюх асноўных ліній паводзін.

Варыянт А: прадухіляюць падобную сітуацыю. У такім разе настаўнік цалкам ігнаруе сваіх вучняў. Не дадае ў сябры, не перапісваецца з імі, не абменьваецца «лайкамі», то бок за дзвярыма школы камунікацыя спыняецца.

Варыянт Б: пагаджаюцца з правіламі гульні інтэрнэт-пакалення вучняў. Такі настаўнік са сваімі вучнямі на кароткай назе. Нагадвае пра хатняе заданне, каментуе фота са школьнага канцэрта, адказвае на пытанні, якія дзеці адрасуюць яму ў прыват, — то бок усяляк падтрымлівае сувязь і сочыць за тым, чым жыве яго клас.

На думку эксперта ў гэтай тэме, кандыдата псіхалагічных навук, пазаштатнай супрацоўніцы расійскага Фонду развіцця інтэрнэту, дацэнта Вікторыі Ізмагуравай, другі варыянт нашмат больш прагрэсіўны. Так, першы таксама мае пэўныя плюсы: вучыць паважаць асабістую прастору, берагчы ўласнае жыццё ад чужых вачэй. Але пры правільным пазіцыянаванні ў інтэрнэце, для настаўніка сацсеткі могуць быць моцным і ўплывовым дадатковым інструментам выхавання. Акрамя таго, гэта выдатная магчымасць адшукаць з дзецьмі супольную мову, наладзіць адносіны.

Натуральна, паўстае пытанне: што такое «правільнае пазіцыянаванне»? Дзе мяжа таго, што можа сабе дазволіць настаўнік у камунікацыі з вучнямі ў інтэрнэце? Што можа публікаваць на сваёй старонцы, а што не? Ці ўвогуле асабістую старонку настаўніка можна лічыць «асабістай»? І як не згубіць у вачах дзяцей аўтарытэт? Правілаў няма, яны нідзе не зафіксаваныя, але ўжо выпрацаваныя пэўныя схемы, шаблоны, унутраная этыка.

Пра гэта сярод іншага пойдзе размова 29—30 лістапада ў Мінску на I Міжнароднай спецыялізаванай навукова-тэхнічнай выставе-форуме «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» — ITE-2017. Лекцый запланавана шмат, адна з іх, якую арганізоўвае кампанія МТС у межах пагаднення з Міністэрствам адукацыі Беларусі, прысвечаная якраз адказным паводзінам настаўнікаў у інтэрнэце. Лектар — згаданая вышэй Вікторыя Ізмагурава.

Летась Вікторыя ўжо выступала з гэтай тэмай на семінары ў Мінскім інстытуце развіцця адукацыі, і быў сапраўдны аншлаг — паслухаць яе прыйшлі 150 настаўнікаў-практыкаў, а таксама псіхолагаў з усіх раёнаў Мінска.

Сёлета арганізатары вырашылі даць магчымасць кожнаму задаць свае пытанні лектару. Таму пішыце ў каментарах, што вас цікавіць, а мы запытаемся пра гэта ў выступоўцы і надрукуем адказы.

Nina.nn.by

Каментары
хронік / Адказаць 27.11.2017 / 11:22

Прысутнасць настаўніка ў сацсетках і камунікацыя там з вучнямі і есць інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі?Чаму тады няма інфармацыйных тэхналогій у дзяржкіраванні?

2
Марцін / Адказаць 27.11.2017 / 11:22

Акаунт у сац. сетках падпадае пад нейкія нарматыўныя акты міністэрства адукацыі, у сэнсе таго, як павінен весці яго педагог? Ці маюць права адсочваць, пільнаваць і наракаць на акаунт педагога яго начальства? Калі так, то дзе мяжа?

3
Моё имя / Адказаць 27.11.2017 / 11:29

"Клёво выглядите"!! - отличный способ получать хорошие оценки. Женщины очень любят комплименты и когда на них обращают внимание ! )) И это не зависит от профессии ! ))

12
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура