Дзяўчыны з усяго свету пачалі посціць у сацсетках фотаздымкі з шырока раскінутымі нагамі пад хэштэгам #womanspreading: такім чынам яны хочуць паказаць усім, хто любіць месцавацца ў грамадскім транспарце, як у сябе дома на канапе, што гэта непрыгожа і можа перашкаджаць камфорту тых, хто побач.
Нагадаем, з’ява manspreading паходзіць ад англійскіх словаў «мужчына» і «раскідваць». З любоўю мужчын шырока раскідваць ногі ў Нью-Ёрку змагаюцца нават штрафамі. У многіх еўрапейскіх гарадах выпускаецца сацыяльная рэклама, якая забараняе рабіць гэта. Але ёсць і тыя, хто апраўдвае такія паводзіны «анатоміяй». У прыватнасці, шмат хто прытрымліваецца падобнай думкі ў Беларусі.
Nina.nn.by