Праект партала
Тое-сёе
22.11.2017 / 20:45
Ва Узбекістане масава правяраюць старшакласніц на цнатлівасць 31

Ініцыятыва закранула вучаніц старэйшых класаў школ і студэнтак каледжаў Самаркандскай вобласці. Як патлумачыў прадстаўнік адміністрацыі вобласці, робіцца гэта, каб вызначыць, хто з дзяўчат ужо вядзе палавое жыццё, паведамляе centralasian.org. 

Фота flickr.com.

Па словах чыноўніка, гэта дапаможа прадухіліць выпадкі суіцыду сярод маладых дзяўчат, якія, страціўшы цнатлівасць або зацяжарыўшы, вырашаюць скончыць жыццё самагубствам, каб пазбегнуць ганьбы. Чыноўнік кажа, што пасля агляду гінеколага з бацькамі дзяўчат, якія рана пачалі палавое жыццё, гутараць выкладчыкі, дактары і псіхолагі.

Паведамляецца, што падчас гінекалагічных аглядаў па ўсёй вобласці стала вядома пра дзясяткі цяжарных дзяўчат. Як сцвярджае супрацоўнік адміністрацыі Самаркандскай вобласці, пра гэта паведамілі выключна іх бацькам.

Аднак школьніцы і студэнткі каледжаў скардзяцца на тое, што іх прымушаюць праходзіць агляд у гінеколага, незалежна ад таго, хочуць яны гэтага ці не. Як прызналася адна са студэнтак, пасля агляду ў доктара ўвесь каледж неўзабаве даведаўся пра цяжарнасць адной са студэнтак.

Чыноўнік адміністрацыі дадаў, што масава адпраўляць дзяўчат да гінеколагаў пачалі пасля нядаўняга выступу ў Самаркандзе прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. Ён выказаў занепакоенасць у сувязі з ростам колькасці самагубстваў сярод жанчын і дзяўчат. Па яго словах, за апошні час у Самаркандзе 145 жанчын і дзяўчат вырашыліся на суіцыд.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура