Праект газеты
Стасункі Яўген Крыжаноўскі, які браў шлюб пяць разоў: Ніводная жонка не знайшла мне замену!39

У Беларусі ў сярэднім распадаецца кожны другі шлюб [па статыстыцы на 1000 шлюбаў прыпадае 506 разводаў]. Аднак комік Яўген Крыжаноўскі ідзе на рэкорд — у яго ўжо пятая жонка і, адпаведна, чатыры разводы!

У студыі «Прывату» разам з Валярынай Куставай — гісторыя шлюбаў ды разводаў заслужанага артыста Беларусі Яўгена Крыжаноўскага. 

Сем яркіх цытат Яўгена Крыжаноўскага

«Я сумленны чалавек: пацалаваўся — адразу ажаніўся!»

«Мая другая жонка хварэла страшнай хваробай. Цяпер яе няма… Яна ведала, што захварэла, і каб пазбавіць мяне гэтых пакут — яна знікла…»

«А аднойчы я ажаніўся па п’янцы. Я выйшаў п’яненькі — і гляджу: ногі такія ідуць! І ажаніўся!»

«Мужыкі — гэта бычкі самыя сапраўдныя! Так і мяне звялі з наступнай сям’і!»

«У мяне вялізная розніца ва ўзросце з апошняй жонкай, бо я яе сустрэў, калі яна была немаўлём! Яна ляжала ў калысцы… А потым, калі мы сустрэліся ў дарослым жыцці, ёй было 19 гадоў, а мне 40 з гакам!»

«Ніводная жонка не змагла знайсці мне замену».

«Я добры бацька, але для жонак, хіба, нядобры муж».

«Аднойчы мне прапанавалі правесці развод. Я спачатку не разумеў, чаго яны хочуць. Яны прыйшлі ўдвох. Гляджу, дарослыя людзі. Думаў, мо юбілей вяселля які. А яны кажуць: развод! Гэта было настолькі цікава. Калі яна ўздымае кілішак і кажа: «Ды будзь ты пракляты!» А ён: «І табе таго ж, родная!» Яны проста крэатыўныя былі людзі. Але я — не, кожны раз гэта было балюча, было не да хохмаў», — расказвае заслужаны артыст.

Nina.nn.by

Каментары
Sirano DeBieržerak / Адказаць 21.11.2017 / 11:53

У каго доўгі нос, у таго...

2
Žvir / Адказаць 21.11.2017 / 12:04

Alie navat nia majučy zamieny, ty im usio roūna nie spatrebiūsia...i tak 5 razoū ! Unikaļny vypadak...

0
Поль / Адказаць 21.11.2017 / 12:38

Фу,блин.Противно-то как.Особенно мерзопакостно про вторую жену.Ред,,можно написать,что это отвратный тип? Небось,после такого у женщин отвращение ко всем мужчинам возникало.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура