Праект газеты
Стасункі Гераіня ток-шоу «Кожны з нас»: Муж не супраць, што ў мяне ёсць каханая дзяўчына54

Новы выпуск ток-шоу «Кожны з нас» прысвечаны гомасэксуалам. Аўтары праграмы паспрабавалі разабрацца, ці сапраўды ў Беларусі ёсць праблема дыскрымінацыі ЛГБТ. У студыю прыйшлі, да прыкладу, мінчукі — муж і муж, хлопец, які любіць насіць сукенкі. У праграме паказвалі нешматлікія ролікі нападаў на гомасэксуалаў.

На відэа — з 36:10.

Сярод іншых на ток-шоу не пабаялася прыйсці жыхарка Мінска Кіра Восіпава. Асаблівасць у тым, што гэта маладая жанчына мае дваіх дзяцей і мужа, які не супраць, каб Кіра сустракалася з каханай дзяўчынай.

Глеб Лабадзенка (вядоўца): Навошта вы выйшлі замуж, ведаючы, што з вамі бывае так, а бывае і гэтак?

Кіра Восіпава: Я не падзяляю людзей на мужчын і жанчын, а проста бачу добрага чалавека, які мне падабаецца. І толькі праз некалькі хвілін задумваюся, мужчына гэта ці жанчына. Можа быць, мяне недалюбілі, я хацела мужа і дзяцей. І яшчэ я выйшла замуж не за першага сустрэчнага, а за чалавека з моцным жаночым пачаткам..

ГЛ: Як ваш муж ставіцца да таго, што ў вас ёсць яшчэ і дзяўчына?

КВ: Станоўча ставіцца. Яму галоўнае, каб я была шчаслівая. Навошта я павінна сябе перакройваць?

ГЛ: А калі б у вас быў хлопец, думаеце, муж бы гэтак жа ставіўся?

КВ: Насамрэч так. Але так сталася, што мяне больш прывабліваюць дзяўчаты.

На гэтую гісторыю востра адрэагаваў палітык Павел Севярынец, які сядзеў на канапе экспертаў.

«Вельмі шкада. Псіхатэрапеўт, святар і праца над сабой. Госпад дае такое выпрабаванне, якое, можа быць, ні я б не пацягнуў, ні мае сябры, але вам гэта выпала. І вярнуцца да таго, што вам даў Бог, гэта мець шанец прыйсці да Яго ў Валадарства Нябеснае».

Апроч іншага Кіра Восіпава распавяла пра пагрозы ў яе адрас пасля камінг-аўту:

«Мне пісалі асабіста, што мяне трэба лекаваць электрычным токам, што такія людзі не павінны існаваць, лепш бы мы памерлі і гэтак далей».

Nina.nn.by

Каментары
xxx / Адказаць 20.11.2017 / 10:48

Вот поэтому за Северинца и прочих наших гомофобных оппозиционеров я никогда не проголосую. Они в оппозиции не только к лукашенке, но и к цивилизации. Им средние века подавай, сжигание ведьм и геев на кострах.

45
Аляксандр comrade / Адказаць 20.11.2017 / 10:55

Они зачем Северинца позвали в качестве "эсперта"?

Один это  факт говорит о том, что авторы собирались по примеру российских коллег устроить балаган, а не обсудить проблему.
Или они действительно считают, что этот человек может быть экспертом по заданном тематике? Это как поклонскую приглашать обсудить проблемы теоретической физики. Вы знаете, если люди смело согласились обсудить свои личные вопросы, то можно было пригласить сексолога, биолога, психолога, но это не значит что на них надо натравливать мракобесов.


32
Зміцер / Адказаць 20.11.2017 / 10:55

Давайце сваім дзецям на сваім прыкладзе паказваць каханне паміж бацькам і маці і тады, магчыма, для іх будзе каштоўнасцю адносіны паміж мужчынай і жанчынай!

10
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура