Праект партала
Густ
18.11.2017 / 16:07
У Мінску адкрыліся крамы Mohito і Sinsay — што там прадаюць ФОТЫ6

У гандлёвым цэнтры «Галерэя» 18 лістапада запрацавалі дзве новыя крамы брэндаў Mohito і Sinsay. Гэта крамы той жа сеткі, што Reserved, Cropp і House. 

У Mohito, як правіла, апранаюцца маладыя дзяўчаты, якія імкнуцца спалучыць у вобразе элегантнасць і сэксуальнасць. У краме можна адшукаць і модныя дзелавыя касцюмы, і жаноцкія вобразы для спатканняў, і цёплыя швэдры на кожны дзень.

Sinsay арыентуецца найперш на дзяўчат 14-22 гадоў. Майкі з Мікі Маўсам, світшоты з Хогвартсам і Зорнымі войнамі — тое, што прыцягвае моладзь, народжаную ў 1990-х.

Тут можна адшукаць хатнія камбінезоны-піжамы, плюшавыя касметычкі, навагоднія шкарпэткі, шапкі з прынтамі коцікаў, чокеры з надпісамі, падвескі ў выглядзе бургераў. Калекцыю абяцаюць абнаўляць кожныя 10 дзён.

Каця Гаспадарык, фота Сяргея Гудзіліна

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура