Праект партала
Густ
16.11.2017 / 17:36
«Марк Фармэль» рыхтуе калекцыю ўнісэкс ФОТЫ12

Разам са з'яўленнем новага крэатыўнага дырэктара, італьянца Лучана Парызі, кампанія мяняе і дызайнерскую палітыку. У лютым 2018 года «Марк Фармэль» абяцае прадставіць новую калекцыю ўнісэкс.

На чаканае пытанне, ці змены звязаныя з абвінавачваннямі кампаніі ў сэксізме, дырэктар кампаніі Святлана Сіпарава на прэс-канферэнцыі ў Мінску адказала, што гэта хутчэй звязана з трэндамі ў свеце моды.

Чытайце таксама:

Вогненны вобраз новага крэатыўнага дырэктара «Марк Фармэль» Лучана Парызі

Ніжэй — скетчы будучай уніфікаванай урбаністычнай калекцыі. Не заўсёды зразумела, хто на выяве — хлопец ці дзяўчына.

У многіх вобразах спалучаюцца чырвоны і зялёны. Як адзначыў Парызі, выбар тлумачыцца тым, што гэта колеры афіцыйнага беларускага і італьянскага сцягоў.

Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура