Праект газеты
Тонус «Лена шле некаму нябачнаму праклёны і б’е яго нагамі» — дзённік з псіхушкі3

Публікуем чарговую частку гісторый журналісткі Марыны Весялухі пра яе досвед знаходжання ў закрытым жаночым аддзяленні псіхіятрычнай клінікі.

Калі вы толькі далучыліся да чытання, прапануем спачатку паглыбіцца ў перадгісторыю:

Марына Весялуха.

На гадзінніку 7.30. Крык медсястры на ўвесь калідор «Весялууууха!». Куды бегчы? Што адбываецца? Трэба проста памераць ціск. Звычайная працэдура для ўсіх навічкоў: цягам трох дзён. 110/80.

Каля паста Магдалена патрабуе таблеткі ад паносу. Маўляў, напілася ўчора пратэрмінаванай «Фанты». Ад яе моцна пахне тым самым паносам…

— Магдалена! Якая Фанта? Ты ж жарэш усё запар, канечне, будзе панос! — сварыцца медсястра.

— Не, гэта «Фанта»! Відаць, нехта мне яе пашкадаваў.

Баюся ісці ў прыбіральню, мала ці што там нарабіла Магдалена. Але, на шчасце, абышлося.

***

Мне сёння зноў снілася нешта прыемнае — з таго далёкага сапраўднага жыцця. Майго. І я зноў прачнулася і з жахам усвядоміла, што я ў псіхушцы і нават не ведаю, калі мяне могуць выпісаць. Не, лепш больш сюды не трапляць.

Суседка па палаце Лена ідэальна заслала ложак і ўжо другі раз за раніцу пайшла мыцца.

***

Яшчэ і 9 раніцы няма, а да нас ужо двойчы заходзіла Магдалена — прасіла ў Каці банан, а ў мяне — кавалак агурка — «На твар!». Шызафрэнічка Маша, (цяпер ёй 37, а захварэла яна ў 24, калі вучылася на чацвёртым курсе сельгасакадэміі ў Горках — проста аднойчы пачала чуць галасы) просіць у Лены піражкі і мінералку, а Светка — крэм: «Трэба рукі памасажыраваць».

***

Фізічна я сябе адчуваю ўжо досыць добра. А маральна — ніколі не была настолькі слабой і бездапаможнай.

Лена шле некаму праклёны і б’е некага нябачнага нагамі. Шэпча: «Гэтая дзяўчына хоча скрасці мой сшытак… Падохні ад раку… Не смей са мной размаўляць больш! Я не Ісус, не. Я не буду разважаць, як нехта абражаны. Мне кепска без цябе… Усе захацелі мучыцца, як Соф’я. Мучцеся, як я…»

***

Сёння раніцай пабіліся дзве бабкі, надавалі адна адной аплявух за тое, што нехта не там стаў і не так прайшоў па калідоры. А да Магдалены нарэшце прыйшла пляменніца. Яна шчасліва ўсміхаецца і раздае ўсім пячэнне.

— Прынесла курыны рулет, а яго скралі!

— Ужо?

— Ага, сцягнулі з тумбачкі. Я бачыла, да цябе нехта прыходзіў. Ты мяне чым-небудзь пачастуеш?

Расказала гісторыю пра свайго мужыка, якому яна ў гарэлку падсыпала нейкую атруту. Дык у яго зубы павыпадалі, а на грудзях вырасла поўсць — «хоць расчоскай расчэсвай, а валасы жорсткія і тоўстыя — як на лабку!».

***

Яшчэ вельмі раздражняе тое, што хворыя ў любы момант могуць зайсці да цябе ў палату, паглядзець па баках, пастаяць, хістаючыся, і выйсці. Магчыма, паспрабуюць залезці ў тумбачку ў пошуках нечага цікавага ці смачнага.

***

— Оля, кідай цыгарэту! — медсястра заўважыла хворую, якая паліць у прыбіральні. — Курылка ёсць.

— Не пайду туды, там Мураўёва б’ецца!

***

Цыгарэты тут — таксама дэфіцыт. Іх выпрошваюць, выменьваюць, крадуць.

— А ты паліш, Яна?

— Так, але ў мяне мала цыгарэт.

— Давай памяняемся на яблычак.

— Ты мне цыгарэту, а я табе яблык?

— Наадварот.

Працяг будзе.

Nina.nn.by

Каментары
Cтах / Адказаць 16.11.2017 / 14:13

Бедолаги люди. Пока тол.ко такой вывод. И ещё, что все мы под Богом, и никому ничего не гарантировано...

0
Святлана / Адказаць 16.11.2017 / 18:08

Ніхто не застрахаваны ад хваробы... Ні ад фізічнай, ні ад псіхічнай... Зразумела гэта, калі "накрыла" дэпрэсія. Дзякуй Богу, лячылася амбулаторна, доўга. Быў такі стан, што прасілася ў доктара ў бальніцу, на стацыянар. Аднак доктар настаяла, каб лячылася дома, для маёй жа карысці. Дзякуй ёй за гэта... Здароўя ўсім. Псіхічнага і фізічнага

0
хамса / Адказаць 16.11.2017 / 19:21

стала цікава, ці хварэюць псіхічна жывёлы? 'Доклад о сделанном открытии опубликован в журнале Progress in Neuro-Psychopharmacology & Biological Psychiatry, и касается синдрома навязчивых состояний (СНС). Автор работы — профессор-клиницист из школы ветеринарии университета Тафтс Николас Додман. Для собак, страдающих таким расстройством, характерно деструктивное поведение с повторением одних и тех же действий. Например, грызут угол подстилки, или гоняются за своим хвостом. И так же как у людей, собаке не дает покоя одна и та же мысль, которая бесконечно повторяется в голове, словно заезженная пластинка, и становится частью повседневной жизни. Более всего подвержены таким проблемам среди собак доберманы — эта генетическая предрасположенность досталась им по наследству и является побочной стороной селекции при выведении данной породы.'

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура