Праект газеты
Сям'я У Крышціяну Раналду нарадзілася чацвёртае дзіця15

Джарджына Радрыгес, дзяўчына форварда «Рэала» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду, у нядзелю нарадзіла футбалісту дачку.

Радаснай навіной 32-гадовы футбаліст падзяліўся на сваёй старонцы ў інстаграме. Дзяўчынку назвалі Алана Марціна.

A Alana Martina acaba de nascer! Tanto a Geo como a Alana estão muito bem! Estamos todos muito felizes! ❤

Публикация от Cristiano Ronaldo (@cristiano)

Раналду з'яўляецца бацькам траіх дзяцей ад сурагатнай маці. Крышціяну-малодшаму ўжо сем гадоў, а блізняты Ева і Матэа нарадзіліся ў чэрвені 2017 года на заходнім узбярэжжы ЗША.

Nina.nn.by

Каментары
LMI / Адказаць 13.11.2017 / 11:29

Не разумею я гэтага. Не разумею і не паважаю я вось такіх раналду, кіркоравых і іншых "зорак" апупенных, якія - прабачце - самастойна дзіця зрабіць не могуць, бо іх пеніс, бачыш ты, вельканосны не варты аніводнай кабеты на гэтым сьвеце. Гэта не мужыкі, а сапраўды нейкае ОНО

18
Мацi / Адказаць 13.11.2017 / 11:53

Дауно б так! Малайчына!

6
Галя з Альшэва / Адказаць 13.11.2017 / 11:54

Чаму пішаце, што дзяўчына нарадзіла дачкуКРЫШЦІЯНУ РАНАЛДУ? Чаму не сабе? Гучыць, як быццам бы жанчыны - інкубатары, якія нарадждаюць дзясей сваім мужам ці наогул мужчынам. Ці можа ўжо вядома,што яна таксама - суррагатная маці і дзіця будзе толькі Крышціянава?

13
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура