Праект газеты
Тонус Пра мастурбацыю, эпіляцыю, доўгія перапынкі ў сэксе — з гінеколагам 34

Разам з гінеколагам медыцынскага цэнтра «Эксана» Аксанай Харошчавай мы разабралі тыя пытанні, з якімі да яе прыходзяць найчасцей, і цяпер ведаем, чаму можна больш не набываць штодзённыя пракладкі, як абраць правільнае мыла для інтымнай зоны, чаму трэба купляць аральныя кантрацэптывы і шмат чаго яшчэ.

Аксана Харошчава.

Чаму зрошчванне палавых вуснаў — гэта не так і страшна

Вельмі часта ў маленькіх дзяўчынак выяўляюцца сінехіі, калі зрастаюцца малыя палавыя вусны. Прычыны могуць быць самыя розныя: алергіі, няправільнае харчаванне з вялікай колькасцю салодкага і вугляводаў.

Ёсць розныя падыходы ў лячэнні сінехіі, аднак я больш арыентуюся на заходнюю медыцыну, дзе лічыцца, што не трэба разрываць палавыя вусны, не трэба траўмаваць маленькую дзяўчынку. Яна будзе расці, у яе паступова пачне развівацца жаночая гарманальная сістэма, падвысіцца ўзровень эстрагенаў, і ўсё найхутчэй пройдзе само. Чапаць варта толькі ў крытычных выпадках, калі, напрыклад, парушаецца мочавыпусканне. Тады прызначаюцца супрацьзапаленчыя, гарманальныя мазі.

Чаму ў многіх дзяўчынак дрэнны мазок

Да нас прыводзяць многіх дзяўчынак з нібыта запаленчымі захворваннямі. Канечне, у іх мазок нашмат горшы, чым у дарослых жанчын, бо ў маленькіх дзяўчынак папросту няма гарманальнай абароны. Педыятры пачынаюць панікаваць і адразу прапісваюць антыбактэрыяльныя прэпараты, мазі з антыбіётыкамі. Але часта гэта ўсё не патрэбна, бо па выніку толькі шкодзіць здароўю дзіцяці.

Чаму пры збоях у менструальным цыкле не варта адразу «сядаць» на моцныя прэпараты

Калі ў дзяўчынак школьнага ўзросту пачынаецца палавое выспяванне, з’яўляюцца першыя праблемы з менструальным цыклам. Мы праводзім поўнае абследаванне на гармоны, глядзім, ці ёсць парушэнні абмену рэчываў. Імкнёмся карэктаваць: спачатку прызначаем мяккія, травяныя, гамеапатычныя прэпараты.

Хоць цяпер ідзе шмат дыскусій вакол фітатэрапіі і гамеапатыі і, канечне, эфект плацэба ніхто не адмяняў, але пры нязначных адхіленнях я даволі часта выкарыстоўваю гэтыя прэпараты і бачу вельмі добрыя вынікі. Натуральна, калі парушэнні больш значныя, калі ёсць адхіленні ад гарманальнай нормы, то мы прызначаем карэкцыю.

Калі лічыцца, што менструальны цыкл не ў норме

У першы год пасля першай менструацыі, пакуль рэгулятарныя механізмы яшчэ не адладжаныя, цыкл можа «гуляць». Але калі збоі назіраюцца пазней, праз два гады, трэба звяртацца да спецыялістаў. Зрабіць УГД, праверыць, ці ёсць схільнасць да ўтварэння кіст, які гарманальны фон.

Варта хвалявацца і калі пасля 16 гадоў няма месячных. Гэта вельмі часта тычацца дзяўчат, якія інтэнсіўна займаюцца спортам. У іх у гарманальным фоне можа быць усё ідэальна, а менструацыі няма. Часта ў такіх выпадках прызначаюцца прэпараты гарманальнай кантрацэпцыі праз іх лекавыя уласцівасці. Гэтыя сродкі вельмі добра сябе зарэкамендавалі ў рэгуляцыі менструальнага цыклу.

Чаму аднаго прэзерватыва мала

Першыя палавыя сувязі часта цягнуць за сабой інфекцыі, што перадаюцца палавым шляхам. Часам адбываецца інфіцыраванне вірусам папіломы чалавека, які можа прывесці да раку шыйкі маткі. Прэзерватыў змяншае колькасць інфекцый, але ён не абараняе цалкам ад інфекцыйных захворванняў.

Нельга не звяртаць увагі на гэтыя праблемы, бо інакш яны нагадаюць пра сябе праз дзесяць ці пятнаццаць гадоў, калі дзяўчына стане жанчынай і захоча стварыць сям’ю ды нарадзіць дзіця. Калі пара цягам года рэгулярна спрабуе завесці дзіця, але не выходзіць, варта звяртацца да дактароў і высвятляць магчымыя прычыны.

Чаму штодзённыя пракладкі — не заўсёды добра

Да гінеколага трэба звяртацца як толькі заўважылі любыя праявы, што выходзяць за межы звычайнага жыцця. Нават калі гэта проста невялікі сверб, усё адно варта паказацца доктару. Сверб можа быць не толькі прычынай малочніцы, але і бактэрыяльнага вагіноза, дысбактэрыёзу похвы, папіламатозы, калі вырастаюць дробныя папіломы.

Сверб можа быць банальна выкліканы выкарыстаннем штодзённых пракладак. Я як гінеколаг рэкамендую адмаўляцца і ад пракладак на кожны дзень, і ад вільготных сурвэтак для інтымнай гігіены. Часта прыходзяць дзяўчыны са скаргамі на сверб і тлумачаць, што антыбіётыкі не дапамагаюць. Мы прыбіраем пракладкі і сурвэткі, і ўсе праявы сыходзяць.

І гэта не адзінкавыя выпадкі, гэта сустракаецца паўсюдна. Праўда, ва ўсім патрэбны індывідуальны падыход. Некаторыя жанчыны карыстаюцца гэтымі сродкамі ўсё жыццё, і ім цудоўна. У гэтым выпадку я не супраць. Іншыя жанчыны, у якіх вельмі адчувальная слізістая, атрымліваюць алергічную рэакцыю і раздражненне.

Некалькі словаў пра тое, чаму так адбываецца. Па-першае, гэтыя сродкі вырабляюцца са штучных матэрыялаў, не з бавоўны. Па-другое, калі жанчына выкарыстоўвае пракладку, яна стварае цёплае вільготнае асяроддзе без доступу паветра. У палавых шляхах пачынае развівацца вялікая колькасць калоній, гэтак званых бактэрый анаэробаў, якія, у сваю чаргу, выклікаюць і бактэрыяльны вагіноз, і выдзяленні з непрыемным пахам, і сверб па выніку.

Чаму не трэба баяцца гарманальных кантрацэптываў

Сёння ёсць мноства прэпаратаў і магчымасцяў кантрацэпцыі. Прэзерватыў падыходзіць не ўсім і не заўсёды. Маладым парам звычайна падыходзіць, але такая кантрацэпцыя не заўсёды ім падабаецца.

Іншы спосаб — спіраль. Маладым дзяўчатам, якія яшчэ не нараджалі, гэтая кантрацэпцыя не пажаданая, але пры жаданні мы яе ўводзім. Спіраль больш падыходзіць жанчынам, якія ўжо маюць дзіця.

Даволі пашыранае гарманальнае кола і, у прынцыпе, дзяўчатам яно падыходзіць. Механізм дзеяння тут такі самы, як і ў аральных кантрацэптываў.

Іншы спосаб кантрацэпцыі — вагінальныя гелі і мазі, якія знішчаюць сперматазоіды. Таксама падыходзіць маладым дзяўчатам, аднак іх эфектыўнасць нашмат ніжэйшая, чым у аральных кантрацэптываў.

Я разумею, што многія баяцца гарманальных прэпаратаў, асабліва кантрацэптываў. Але не варта, бо яны выкарыстоўваюцца з 1950-х гадоў і за гэты час шмат разоў удасканальваліся. Калі раней яны былі цяжкія для арганізма, мелі шмат пабочных эфектаў, то цяпер усё іначай.

Мы атрымалі нізкадазаваныя цудоўныя прэпараты, якія пры правільным ужыванні валодаюць не толькі высокім кантрацэптыўным эфектам, але і многімі лекавымі ўласцівасцямі. Знікаюць функцыянальныя кісты, болі пры месячных, ідзе прафілактыка міёмы, эндаметрыёзу, каларэктальнага раку.

Праблемы гарманальнага плану, абмену рэчываў мы таксама часта карэктуем аральнымі кантрацэптывамі.

Фота wmedik.ru.

Чаму міёма і эндаметрыёз — не крыж

У больш сталым узросце ў жанчын часта развіваецца міёма маткі, эндаметрыёз маткі, яечнікаў. Гэта самыя распаўсюджаныя захворванні, як і розныя інфекцыі, што перадаюцца палавым шляхам.

На жаль, міёма і эндаметрыёз цяпер выяўляюцца і ў больш маладым узросце, нават у зусім маладых дзяўчат. Мы знаходзім гэтыя дабраякасныя пухліны, але калі іх выявілі, пужацца не трэба. Яны амаль што ніколі не пераходзяць у больш цяжкую стадыю. Аднак пухліна можа расці, стаць прычынай невыношвання цяжарнасці, бясплоддзя. Неабходна назіранне, лячэнне, своечасовая дыягностыка.

У жанчын 30-35 гадоў могуць быць праблемы і ў гарманальным фоне. Калі ёсць лішняя вага, узнікаюць парушэнні абмену рэчываў, парушэнні менструальнага цыклу. Тут мы ўжо глядзім узровень цукру ў крыві. Калі ён павышаны, значыць, ёсць схільнасць да цукровага дыябету. Цукроўка — не такая бяскрыўдная хвароба, яна хавае шмат небяспек. У пажылым узросце парушэнне вугляводнага абмену часта цягне за сабой і анкалогіі.

Калі да гінеколага прыходзіць жанчына з павышаным ціскам, павышаным цукрам, доктар павінен насцеражыцца, таму што гэта часта спалучаецца з ракам эндаметрыя, ракам яечнікаў, коларэктальным ракам і ракам малочнай залозы. Таму за фігурай трэба сачыць з маладосці, правільна харчавацца і абмяжоўваць лёгказасваяльныя вугляводы.

Ці могуць цяжарнасць і роды вылечыць жаночыя хваробы

Жаночы арганізм запраграмаваны для нараджэння дзіцяці. Калі гэтага не адбываецца, арганізм пакутуе, пачынаюцца паломкі і ў гарманальнай, і ў іншых сістэмах арганізму. Лічыцца, што цяжарнасць і роды добра ўплываюць на шэраг хвароб: гэта і міёма, і эндаметрыёз, і мастапація, і эктапія, то бок эрозія шыйкі маткі.

Найбольш спрыяльны ўзрост для нараджэння першага дзіцяці — каля 23 гадоў. Аднак для стварэння сям’і неабходныя спрыяльныя эканамічныя ўмовы. Таму і тэндэнцыя ў нас ідзе да позняга нараджэння першынца.

Ці ўплываюць на здароўе доўгія перапынкі ў сэксуальным жыцці

Гэта хутчэй пытанне эмацыйнай сферы. Менавіта на ўзроўні кары галаўнога мозгу дзяўчына, жанчына можа адчуваць сябе адзінокай ці непатрэбнай. Парушэнні эмацыйнага плану дзейнічаюць на структуры палавых органаў, паколькі палавая сістэма складаецца з пяці ўзроўняў: кара галаўнога мозгу, падкоркавыя структуры, гіпофіз, гіпаталамус. Яны выдзяляюць тропныя гармоны, якія ўплываюць на яічнікі, матку, эндаметрый.

Я лічу, што пытанне ляжыць у гэтай сферы. Калі дзяўчына адчувае сябе адзінокай, непаўнавартаснай, пачынаюцца розныя псіхалагічныя праблемы. І гэта не толькі дрэнна ўплывае на палавую сістэму, але і на іншыя. Прычым гэта тычыцца як дзяўчат, так і хлопцаў.

Ці шкодзіць здароўю мастурбацыя

Раней, у савецкія часы, мастурбацыя была абсалютным табу, лічылася нават, што яна вельмі шкодная. Аднак паводле заходніх методык мастурбацыя не аказвае ніякага негатыўнага ўплыву. У некаторых жанчын вельмі развітая палавая канстытуцыя, і ў гэтым выпадку мастурбацыя толькі станоўча ўплывае на арганізм. Здымаецца напружанне, стрэс, адбываецца расслабленне. То бок да гэтага трэба ставіцца нармальна.

Ці можна эпіляваць бікіні

Цяпер многія робяць лазерную эпіляцыю зоны бікіні, і я станоўча да гэтага стаўлюся. Лазерная эпіляцыя, на мой погляд, самая бяспечная, бо не адбываецца інфіцыравання валасяных фалікул, што можа здарыцца пры галенні брытвай. Аднак многія калегі са мной не згодныя. На іх думку, праэпіляваная скура ў вобласці палавых органаў больш адчувальная да розных запаленчых хвароб. Лічыцца, што валаскі на лабку затрымліваюць розныя мікраарганізмы і не даюць магчымасці трапіць ім усярэдзіну.

Як абраць сродкі для інтымнай гігіены

Я заўсёды рэкамендую жанчынам набываць спецыялізаваныя сродкі для інтымнай гігіены ў аптэцы. Прычым павінна быць напісана, што, да прыкладу, гэтае мыла менавіта для інтымнай гігіены. Яно будзе мець нейтральны Ph і дапаможа падтрымліваць кіслае асяроддзе ў похве. Звычайнае мыла, што прадаецца ў кіёсках ці гіпермаркетах, не падыходзіць. Канечне, пры набыцці трэба ўважліва чытаць склад, пазбягаць тавараў з парабенамі. Еўропа ўжо адмовілася ад іх, а мы яшчэ выкарыстоўваем парабены ў прамысловасці.

Як падтрымаць жаночае здароўе

У цэлым — весці здаровы лад жыцця. Правільна харчавацца, рэгулярна займацца спортам. Здаецца, банальна, але насамрэч гэта спрыяе нармальнаму гарманальнаму фону, нармальнаму паступленню вітамінаў і пажыўных рэчываў. Плюс у жанчыны будзе здаровай не толькі палавая сістэма, але і сардэчна-сасудзістая, нервовая, косная сістэмы. Усё будзе ў здаровым балансе.

Тавары для здароўя шукайце тут

Чытайце таксама:

Міцэлярную ваду — змываць, тонік — мець абавязкова. Памылкі, якія не даруе наш твар

Nina.nn.by

Каментары
не понял / Адказаць 12.11.2017 / 10:32

Это информация для тех. кто к гинекологу не ходит в силу своего малолетства? Вся эта информация и многое другое рассказывается чуть ли не при первом же обращении. которое чаще всего происходит потому. что справку какую-то нужно получить медицинскую для чего-то. где и гинеколога нужно пройти, или в школе проходит какой-то медосмотр или беседа гинеколога с девочками а уролога с мальчиками. Нужно в СМИ выходить. чтобы маленькие дети читали то. что им и знать то еще не зачем? Все беседы врачей - чисто индивидуальны с каждым пациентом. у нас же система здравоохранения есть и люди ходят к врачам периодически. мы же не лесу живем. где врачей нет и мы их в глаза не видели.

29
что это было? / Адказаць 12.11.2017 / 10:36

Медицинские центры думают. что системы здравоохранения в стране вообще нет и никаких медосмотров и посещения врачей. что за откровения выдают элементарные вещи. про которые врачи в обыкновенных поликлиниках рассказывают на первом же приеме?

26
:) / Адказаць 12.11.2017 / 10:44

Медики сейчас будут рассказывать про все болезни в сми для тех. кого в гугле забанили?

18
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура