Праект газеты
Тое-сёе Амерыканка ажанілася з уласнай маці і атрымала 10 гадоў турмы15

26-гадовая жыхарка штата Аклахома Місці Вельвет Спэн, якая летась узяла шлюб са сваёй біялагічнай маці, была на гэтым тыдні прысуджаная да 10 гадоў турмы з адтэрміноўкай выканання прысуду, паведамляе Tulsa World.

Фота tulsaworld.com.

Яна паўстала перад судом прысяжных і цалкам прызнала сваю віну ў незаконным уступленні ў шлюб з 44-гадовай Патрышай Эн Спэн, якая была запісана як Патрыша Эн Клэйтан у заяве на атрыманне шлюбнай ліцэнзіі, пададзенай у сакавіку 2016 у графстве Команч.

26-гадовая Місці Вельвет вырасла з бабуляй, бо яе маці — 44-гадовая Патрыша Спэн — была пазбаўленая бацькоўскіх правоў. У 2014 годзе Місці змагла зноў пабачыць маці, паміж імі пачаліся адносіны, а шлюб сваякі вырашылі зарэгістраваць у сакавіку 2016 года.

Маці сваю віну ў судзе прызнаваць адмовілася. Па словах жанчыны, жаніцьбай яны не парушаюць законаў, бо пасля пазбаўлення бацькоўскіх правоў імя маці было прыбрана з пасведчання аб нараджэнні дачкі.

Больш за тое, для 44-гадовай Патрысіі падобная сувязь не першая. У 2008 годзе жанчына выйшла замуж за роднага сына, аднак іх шлюб быў скасаваны па яго просьбе. Сын заявіў, што гэты саюз незаконны.

Інцэст у Аклахоме з'яўляецца крымінальным злачынствам і караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў.

Nina.nn.by

Каментары
' / Адказаць 10.11.2017 / 18:05

Дарослых людзей вучаць калупацца у' носе (вучаць, як iм жыць iхняе у'ласнае жыццё), прычым хто вучыць - заканадау'цы-педафiлы, высакапрофiльныя воры i iншыя.

18
Цьфу на iх / Адказаць 10.11.2017 / 18:30

Састарэушая хiппi дэградавала канчаткова

3
Поц / Адказаць 10.11.2017 / 18:44

Не разумею ,якое кровазмяшэнне адбудзецца, калі труцца дзве жанкі ,няхай і родзічы?

9
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура