Праект партала
Тое-сёе
09.11.2017 / 15:33
Інтэрнэт-сэрвіс TripAdvisor адзначыць гасцініцы, у якіх турыста могуць згвалтаваць4

Сэрвіс для падарожнікаў TripAdvisor будзе інфармаваць карыстальнікаў пра гасцініцы, якія выдаляюць дрэнныя водгукі і паведамленні пра сэксуальныя дамаганні, паведамляе Engadget.

Спецыяльны значок, які адлюстроўвае рэпутацыю гатэля, будзе размешчаны пасля праверкі скаргі пра сэксуальныя дамаганні на тэрмін ад трох месяцаў.

Падобным новаўвядзеннем інтэрнэт-сэрвіс вырашыў выйсці са скандальнай сітуацыі. Частка карыстальнікаў сайта некалькі гадоў таму распавялі журналістам, што TripAdvisor выдаляе «непажаданыя» водгукі пра сэксуальныя дамаганні з профіляў гасцініц і гатэльных сетак.

Чарада скандалаў, звязаных з гвалтам у люкс-гатэлях, бярэ пачатак у 2010 годзе. Пры гэтым асноўнае абвінавачванне на адрас гатэльных сетак — сэксуальныя дамаганні з боку абслуговага персаналу. У вядомых выпадках фігуруюць ахоўнікі і масажысты.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура