Праект партала
Густ
08.11.2017 / 18:52
Хто прадставіць Беларусь на конкурсе прыгажосці для жанчын у целе ФОТЫ25

8-13 лістапада ў Сінгапуры пройдзе конкурс прыгажосці Ms. Top of the World Plus Size. Беларусь на гэтым конкурсе прадставіць 32-гадовая Яўгенія Цюленева з Мінска.

Беларусь упершыню возьме ўдзел у падобным конкурсе.

«Мой памер ад 48-га да 52-га», — кажа Яўгенія. Яна была дырэктарам энергетычнага прадпрыемства, але сышла ў мадэлі. Цяпер Цюленева займаецца рэгістрацыяй культурна-адукацыйнага цэнтра Алесі Панамарэнка, каб займацца дабрачыннасцю, плануе напісаць кнігу.

У іншым інтэрв’ю прызнавалася, калі прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе прыгажосці для «пышак», то баялася, што засмяюць.

Плюс сайз — гэта мадэлі з памерам адзення ад 42 да 54 памеру і прапарцыйнай фігурай.

ЗП

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура