Праект партала
Навокал
03.11.2017 / 15:31
Абласны суд адмяніў прысуд па справе аб хатніх родах у Віцебску3

Віцебскі абласны суд адмяніў прысуд па справе аб хатніх родах у дачыненні да Вольгі Сцяпанавай.

Пра гэта паведаміла журналістам афіцыйны прадстаўнік абласнога суда Наталля Платоненка, піша БелТА.

«З прычыны неадпаведнасці высноваў суда, выкладзеных у прысудзе, фактычным абставінам справы, якія маглі паўплываць на рашэнне суда, прысуд суда Чыгуначнага раёна адменены і накіраваны на новы судовы разгляд у суд першай інстанцыі», - сказала Наталля Платоненка.

7 верасня суд Чыгуначнага раёна прызнаў вінаватай жыхарку Санкт-Пецярбурга Вольгу Сцяпанаву, якая нарадзіла дачку ў кватэры сваёй маці ў Віцебску. Дзяўчынка неўзабаве памерла ў бальніцы — задыхнулася ў каляплодных водах.

Суд прысудзіў жанчыну да 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. У тэрмін адбыцця пакарання залічыліся чатыры месяцы ўтрымання пад вартай (з 6 мая па 7 верасня) з разліку адзін дзень да аднаго дня. Але меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе, таму Вольгу вызвалілі ў зале суда.

Каментары
Татьяна / Адказаць 03.11.2017 / 19:31

Сколько нервов помотают бедной женщине, которая и так уже наказана гибелью ребёнка! Сочувствую!

5
P.S.KOLTSOV / Адказаць 03.11.2017 / 22:49

Четыре месяца под стражей держали,как опасного преступника! Самая гуманная фемида,блин. А сколько в Мяделе врачам дадут,за гибель новорожденного ребёнка?

3
лара / Адказаць 04.11.2017 / 22:45

Нейкія лагерныя законы ў нашай краіне.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура