Праект партала
Накіпела
03.11.2017 / 15:46
Кулінковіча прарвала. «Феміністкі, не брыйце падпахі і сікайце ў пісуары»116

Аляксандр Кулінковіч. Фота Таццяны Менскай.

— Не магу больш маўчаць. Літар шмат. Пра фемінізм. Што гэта? За якія, бл*ць, «правы» вы яшчэ змагаецеся? Чаго не хапае? Не брыйце падпахі, не карыстайцеся дэзадарантам, не фарбуйцеся, працуйце ўкладчыцамі шпалаў і сантэхнікамі, сікайце ў пісуары! Хто забараняе?

Ведаю хто. Цытата: «Ёсць закон, які вызначае спіс цяжкіх работ і работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх забараняецца прымяненне працы жанчын. Спіс складаецца з 252 пасад, сярод якіх шахцёр, дальнабойшчык, вадалаз, газазваршчык і г.д. Практычна любая небяспечная праца, якая патрабуе цяжкай фізічнай працы жанчынам забаронена заканадаўча». Бл*, змагайцеся за адмену гэтага дыскрымінацыйнага закона. Х*лі вы ныеце? Не ўсіх дурных вайна пабіла. Больш прэзідэнтаў, менш касірак?

У соты раз паўтаруся, феміністкі не патрабуюць роўных правоў з мужчынамі, яны патрабуюць роўных вынікаў. Дурных, касых і *банутых, але павінна быць пароўну.

А лепш за 60%. Каб справядліва было. У палітыцы, напрыклад. Не мазгі павінны перамагаць, а першасныя палавыя прыкметы. Пароўну каб, членаў і вагін. Пералічым і працягнем барацьбу.

Мужчыны павінны змагацца за свае правы, менавіта яны з'яўляюцца дыскрымінаванымі. Але маўчаць, так прынята. Нядаўна напісаў з гэтай нагоды артыкул. Прывяду невялікую выбарку. Прафесіі: ёсць маса прафесій, куды мужчын не возьмуць, выхавальнік у дзіцячым садзе напрыклад. Відавочны педафіл. І наогул, чаму ён можа дзяцей навучыць? Гэта толькі жанчына добрая і ласкавая, а мужык — гаўно.

З дзяцінства бацькі выхоўваюць хлопчыкаў прыблізна так: ты ж мужчына, ты павінен, ты абавязаны, нічога, пераб'ешся і іншае. І наогул, паняцце «сапраўдны мужчына» знітавана з адных «павінен».

Прычым гэта ў асноўным датычыцца грошай, і яшчэ набіць морду і атрымаць у морду. Армія. Якога х*я жанчыны там не служаць? Пара вырваных гадоў. Раўнапраўе ж. Нешта не чуў ад феміністак заклікаў да таго, каб і жанчыны служылі. На пенсію мужчыны чамусьці выходзяць пазней, хоць жывуць менш, на цэлых 10 гадоў. Вельмі, бл*, нелагічна. Дзе заклікі феміністак? Гэта ж несправядліва! Пенсійны ўзрост павінен быць для ўсіх аднолькавы. Гэта ж відавочнае прыніжэнне жанчын!

Мужчына нават пазбаўлены права ведаць, а ці яго дзіця нарадзілася і народзіцца наогул. Не важна. Пераб'ецца.

Крымінальны кодэкс. Амаль усе артыкулы мякчэйшыя да жанчын. З х*ёў ці што? Калі раўнапраўе. Чаму не змагаюцца феміністкі за гэта раўнапраўе? Развод: пры разводзе закон на баку жанчыны, усё роўна, хоць п'яніца подзаборная, але на яе баку. Мужчына — ненармальны чалавек, ён не можа выхаваць дзіця, ён ніхто. Ён павінен толькі плаціць, у гэтым яго «прызначэнне». Шмат прыкладаў, калі дзіця пакідаюць бацьку? Не.

Здароўе. У кожнай клініцы існуюць аддзелы меддапамогі жанчынам, мацi, дзецям. Пастаянна праводзяцца прафілактычныя агляды па папярэджанні чыста жаночых захворванняў. Нічога падобнага для мужчын не прадугледжана. Здохне — і добра.

З якога перапуду ў выпадку катастрофы першых ратуюць жанчын? Бл*, дыскрымінацыя, феміністкі павінны віскатаць на кожным куце. Гэта ж зневажальна, як рыбка ў акварыуме, дакладней у жорсткім мужчынскім свеце.

Жанчыны ратуюцца ў спецыяльных месцах ад збіцця і жорсткага абыходжання. Ёсць такое. Фемінізм дапаможа? Гол. Х*й! Штанга! Ублюдкі не падзяляюцца па палавой прыкмеце. Ведаў я мужчын, якіх б'юць жонкі, і б'юць моцна. Жанчына сілу сваю не ведае і б'е адчайна, да смерці. Проста непрымальна мужыкам скардзіцца, неяк нязручна, сорамна. Гэта ж жаночая цывілізацыя. Проста нас пераканалі ў адваротным, як і належыць.

Гэта ў значнай меры фарс, проста люблю я гэта.

Вынік. За*балі ўсе гэтыя змагары. П*дары, якія змагаюцца за правы жанчын, геяў, неграў, плямістых слімакоў з Зімбабвэ. Паліткарэктнасць — зло, якое загубіць нашу Зямлю. Сабака паводзіць сябе як сабака, янот — як янот, мядзведзь — як мядзведзь. Не трэба «змагацца» за правы мядзведзя паводзіць сябе як янот. Яму гэта нах* непатрэбна. Хіба што мядзведзь у спячцы, а бабло трэба або больш рабіць няма чаго. Бог таленту не даў, х*лі, трэба змагацца, гэта ў нашым свеце нядрэнна аплачваецца.

Вынік-вынік. Я люблю жанчын, найлепшая палова. Мне вельмі падабаецца ў разумных жанчынах тое, што яны паводзяць сябе як жанчыны. Чароўныя, прыгожыя, празрыстыя, цёплыя. Я нават адну люблю!

А вы як лічыце?

*Меркаванне героя можа не супадаць з поглядам рэдакцыі.

Nina.nn.by

Каментары
Стах / Адказаць 03.11.2017 / 15:54

Ай, хорошие мысли, но если они завёрнуты в туалетную бумагу,..то сами знаете, что это.

76
Павел Бандаровіч / Адказаць 03.11.2017 / 15:56

Усё добра акрамя аднаго. Вы не заўважылі, што на Ніве стала занадта шмат лаянкі? Годзе ўжо, спадарства! Замяняйце сінонімамі, а калі аўтарскі тэкст - кідайце спасылку на сацсетку. А то ўжо нават да загалоўкаў дабраліся.

26
VVV / Адказаць 03.11.2017 / 15:56

Люта плюсую. Дадам, што супраць жанчын не ўжываецца вышэйшая мера ў выглядзе расстрэлу, або пажыццевага зняволення, максімальнае пакаранне - 25 год пазбаўлення волі. Супраць кабеты міліцыя нават не мае права ўжываць табельную зброю! Раўнапраўе!

33
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура