Праект партала
Тое-сёе
01.11.2017 / 19:54
Неймаверна, але факт: жанчына зацяжарыла два разы запар8

Рэдкі выпадак суперфетацыі зарэгістравалі ў ЗША: жанчына зацяжарыла другі раз, калі ўжо вось-вось павінна была нарадзіць. У чэраве будучай маці адначасова знаходзіліся два плода ад чатырох розных бацькоў.

Пра гэты выпадак распавяло выданне New York Post.

Справа ў тым, што жыхарка Каліфорніі Джэсіка Ален вызвалася стаць сурагатнай маці для адной кітайскай пары.

Джэсіка і яе сын Малахі. Фота: nypost.com.

Атрымаўшы грошы, яна прайшла ўсе патрэбныя працэдуры. Цяжарнасць працякала звычайна, а на шостым месяцы дактароў і саму Джэсіку чакаў сюрпрыз: УГД паказала, што яна выношвае дваіх дзяцей. Усе падумалі, што яна народзіць блізнят, але пасля кесарава сячэння тэст ДНК паказаў, што адно немаўля мела гены кітайскай пары, а іншае — сурагатнай маці і яе партнёра.

Такая з'ява называецца суперфетацыя: так адбываецца, калі падчас цяжарнасці авуляцыя працягваецца, гэта дапамагае з'явіцца яшчэ аднаму эмбрыёну. Падобных выпадкаў зарэгістравана дзясятак на ўсё насельніцтва нашай планеты.

Джэсіка здолела даказаць, што другое дзіця належыць ёй: разам з партнёрам яны назвалі хлопчыка Малахі і цяпер шчасліва яго выхоўваюць.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура