Праект газеты
Рост Жанчыны, дзіцячыя пісьменнікі=пісьменнікі? Адкажа фестываль «Знак роўнасці»2

З 17 па 19 лістапада ў Мінску Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізуе літаратурны фестываль «Знак роўнасці», які мае на мэце актуалізаваць дзейнасць тых творцаў, якія почасту выціснутыя на перыферыю беларускага літаратурнага працэсу.

Фестываль прапануе звярнуцца да жаночай прысутнасці ў сучаснасці і мінулым беларускай літаратуры і тэатру, абмеркаваць праблемы «несталічных» пісьменнікаў, а таксама разгледзець асноўныя спосабы гаварэння пра іншасць у дзіцячай літаратуры. Акрамя дыскусій, лекцый і прэзентацый на гэтыя ды іншыя тэмы, наведнікаў і наведніц чакаюць літаратурныя чытанні і музычны выступ.

Пятніца (17.11)

18.00 — Адкрыццё фестывалю. Выступ арганізатараў. Адкрыццё стэнда з кнігамі беларускіх пісьменніц.

18.30—20.00 — Міжнародны круглы стол «Хто танчыць на мінным полі і жыве ў ружовым гета: дыскусія на тэму ідэнтычнасці ў літаратуры». Мадэратарка — Вольга Гапеева. Удзельніцы: Хэйдзі Мары Крызнік, Ульрыка Кэрнборг, Вальжына Морт, Юля Цімафеева.

20.15—21.00 — Прэзентацыя «жаночых» кніг з выдавецкіх серый «Саюза беларускіх пісьменнікаў»: Валянціна Аксак, Сабіна Брыло, Наста Кудасава, Людміла Рублеўская, Людка Сільнова.

21.00—21.30 — Спецыяльная госця — Паліна Рэспубліка.

Субота (18.11)

15.00—16.15 — «Беларускія пісьменнікі ў рэгіёнах: ці шкодзіць таленту правінцыя?» Мадэратарка — Алена Брава. Выступоўцы: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Таня Скарынкіна.

16.30—17.30 — Лекцыя Ганны Янкуты «Літаратура — яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ—ХХІ ст.».

17.40—18.20 — Прэзентацыя анталогіі беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х «Бліскавіцы». Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль.

18.30—20.00 — «Безназоўнае: прэзентацыя жаночага досведу ў беларускай гуманітарнай адукацыі». Мадэратарка — Марына Казлоўская. Выступоўцы: Аляксей Братачкін, Ганна Бутырчык, Ганна Янкута.

20.30—21.30 — Літаратурныя чытанні: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Вольга Гапеева, Аксана Данільчык, Таццяна Нядбай, Таццяна Скарынкіна.

Нядзеля (19.11)

 14.00—15.30 — «Сэкс і сэксуальнасць у беларускай літаратуры». Мадэратарка — Таня Сяцко. Выступоўцы: Альгерд Бахарэвіч, Алена Казлова, Марыя Мартысевіч.

16.00—16.45 — Лекцыя Надзеі Кандрусевіч-Шыдлоўскай «Досвед іншасці ў дзіцячай літаратуры Швецыі».

17.00—18.15 — Дыскусія «Жаночыя тэксты і кантэксты ў беларускім тэатры». Мадэратарка — Таня Арцімовіч. Выступоўцы: Вальжына Морт, Аляксей Стрэльнікаў, Юлія Чарняўская.

18.30—19.15 — Спектакль «Мова Х» тэатра «Галава-нага» (паводле Вальжыны Морт, рэж. Аляксей Стрэльнікаў).

19.30—21.00 — Закрыццё фестывалю. Літаратурныя чытанні: Альгерд Бахарэвіч, Алена Казлова, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Віка Трэнас, Юля Цімафеева.

Nina.nn.by

Каментары
Ружовыя соплі цёткі Фёклы / Адказаць 05.11.2017 / 20:16

"абмеркаваць праблемы «несталічных» пісьменнікаў"? і фактычна без іх удзелу. як гэта ўсё смешна. насамрэч, не.

1
Лянкевіч / Адказаць 06.11.2017 / 00:05

Навошта вы так пішаце? Вось канкрэтнае мерапрыемства прысвечанае гэтай праблеме: 15.00—16.15 — «Беларускія пісьменнікі ў рэгіёнах: ці шкодзіць таленту правінцыя?» Мадэратарка — Алена Брава. Выступоўцы: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Таня Скарынкіна. Як вы можаце пабачыць са спісу ўдзельнікаў дыскусіі, усе яны "несталічныя". У той жа дзень рэгіянальныя пісьменнікі ўдзельнічаюць у чытаннях, што не так? Сапраўды праблема рэгіянальных літаратараў на гэтым першым спробным фестывалі "Знак роўнасці" не стаіць на першым месцы, жанчыне ў літаратуры прысвечана больш увагі, але пра гэта сведчыць само апісанне фестывалю, таму ніякай супярэчнасці няма, адкуль столькі скепсісу? З другога боку, фестываль паспрабуе закрануць гэтую тэму і, калі, дасць Бог, будзем жывыя, то налета можна было б гэтай тэме прысвяціць больш увагі. Мяркую, што вы маглі б звярнуцца з прапановамі і ідэямі ў Саюз пісьменнікаў, які з'яўляецца арганізатарам гэтага фестывалю.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура