Праект партала
Тое-сёе
26.10.2017 / 10:55
Спявачка з Беларусі Рыта Дакота нарадзіла першынца8

У былых выпускнікоў «Фабрыкі зорак» Рыты Дакоты (па пашпарце — Маргарыта Герасімовіч) і Улада Сакалоўскага нарадзілася дачка. Дзяўчынку назвалі Мія.

Рыта са сваёй маці.

Дакота паходзіць з Мінску. Яна вядомая многім як выпускніца «Фабрыкі зорак» і вакалістка рок-гурта «Monroe». Цяпер яна даволі папулярная сольная спявачка і кампазітар, які піша песні для беларускіх, украінскіх і рускіх артыстаў. Так, у гэтым годзе Рыта стварыла конкурсны трэк для прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні-2017 Хелены Мерааі. Некаторыя свае трэкі яна спявала па-беларуску.

Дачка ў сям’і Сакалоўскіх нарадзілася яшчэ 23 кастрычніка, але яны спецыяльна не паведамлялі пра гэта СМІ, каб нацешыцца «шчасцем унутры сям'і, без званкоў і фанфар».

Да з’яўлення першынца будучыя бацькі рыхтаваліся вельмі адказна: запісаліся на спецыяльныя курсы да псіхолагаў, акушэраў і педыятраў, пераехалі за горад. У выніку дзяўчынка з'явілася на свет здаровай і моцнай: 52 сантыметра, 3 кілаграма і 280 грамаў.

Пра тое, як адбываўся працэс родаў і як Рыту падтрымлівала яе сям'я, можна паглядзець відэаблог.

 

 

 

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура