Праект партала
Тое-сёе
25.10.2017 / 11:32
На ўкраінскім тэлеканале ў 12-гадовай дзяўчынкі высвятлялі, хто бацька яе дзіцяці10

У гэтым месяцы на ўкраінскім тэлеканале «Інтэр» выйшлі дзве серыі ток-шоу «Тычыцца кожнага» на тэму «Мама-дзіця» — пра 12-гадовую шасцікласніцу з Львоўскай вобласці, якая ў верасні нарадзіла дзяўчынку. У абодвух выпусках стваральнікі ток-шоу мелі на мэце высвятленне асобы бацькі. Яны нават гэтага і не хавалі і ў прэс-рэлізе анансавалі: «… Галоўнае пытанне, якое хвалюе грамадскасць: хто бацька дзіцяці? Няўжо ён так і не возьме на сябе адказнасць за тое, што здарылася? … Хто на самай справе аказаўся бацькам нованароджанай Дыяны?..».

У першай серыі 9 кастрычніка абмяркоўвалі гіпатэтычнага бацьку — 18-гадовага суседа, які адмовіўся ад размовы з журналістамі. У другой серыі 13 кастрычніка гледачы даведаліся аб выніках ДНК-аналізу, які абверг папярэднюю гіпотэзу. Таму ў праграме гаворка ішла ўжо пра трох кандыдатаў на бацькоўства, пры гэтым яны з'яўляюцца сваякамі дзяўчынкі (айчым і два браты). Па сутнасці, у студыі праграмы абмяркоўвалі разбэшчванне малалетняга дзіцяці, ды яшчэ і абцяжаранае верагодным інцэстам. То бок злачынства, за якое даюць ад пяці да васьмі гадоў турмы (частка 2 артыкула 156 Крымінальнага кодэкса Украіны). Пры гэтым пра прыватнасць і годнасць самой дзяўчынкі ніхто асабліва не думаў, яна сядзела ў студыі, залівалася слязьмі і аднаскладова адказвала на пытанні аб падрабязнасцях палавых адносін. У другім выпуску гледачы так і не пачулі адказу на пытанне, хто бацька, і ў канцы праграмы Андрэй Данілевіч анансаваў працяг гісторыі, калі паступяць вынікі новай ДНК-экспертызы.

Аксана Філіпішына, прадстаўнік Упаўнаважанага па пытаннях выканання правоў дзіцяці, недыскрымінацыі і гендэрнай роўнасці, абураная паводзінамі канала, паведамляе detector.media:

— Мы бачым у сюжэце і ў яго падачы парушэнне правоў 12-гадовай дзяўчынкі. Гаворка ідзе пра некалькі аспектаў.

Першы аспект, на які мы ўжо неаднаразова звярталі ўвагу розных СМІ і які нас абурыў ў рамках гэтай праграмы, заключаецца ў наступным. Вельмі часта законныя прадстаўнікі, упаўнаважаныя прадстаўляць сваіх дзяцей, злоўжываюць гэтым правам. Даючы згоду на ўдзел дзяцей у падобных ток-шоу і раскрыццё многіх асабістых рэчаў, звязаных з жыццём і лёсам дзіцяці, яны парушаюць права гэтага дзіцяці на годнасць, на канфідэнцыяльнасць. Пытанне гонару і годнасці і права на канфідэнцыйную інфармацыю пра сябе замацавана як у Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, так і ў законе «Аб ахове дзяцінства». У законе «Аб ахове дзяцінства» сказана, што без згоды законных прадстаўнікоў не дапускаецца распаўсюджванне персанальнай інфармацыі пра дзіця. Адбываецца канфлікт паміж двума інтарэсамі — зацікаўленасцю дзіцяці, якое, на наш погляд, павінна быць у прыярытэце, і зацікаўленасцю бацькоў, якія выносяць гэтыя рэчы на ўсё грамадства, спрабуючы зняць з сябе адказнасць і перакласці яе на шоу ці не разумеючы сваёй адказнасці перад дзіцем за яго жыццё. Гэта значыць, у гэтай сітуацыі законны прадстаўнік дзейнічаў насуперак законным інтарэсам дзіцяці.

Другі момант — гэта паводзіны журналіста, які дапусціў допыт малалетняга дзіцяці ў эфіры. Гаворка ідзе пра вядучага Андрэя Данілевіча. У рамках гэтай праграмы, на наш погляд, журналіст дапусціў парушэнне журналісцкай этыкі і ўзяў на сябе функцыі следчага. Ён у межах эфіру ставіў дзіцяці пытанні, якія звычайна ставіць следчы: хто гэта рабіў, колькі разоў рабіў, у якой абстаноўцы, сам-насам ці нехта быў дома, а ты крычала ці не крычала, а ты клікала на дапамогу ці не, а колькі разоў гэта адбывалася?.. Гэта недапушчальныя рэчы.

У студыі адбыўся допыт дзіцяці ў прысутнасці многіх людзей, увогуле ўсёй краіны. Дзіця было відавочна ў вельмі стрэсавым стане: дзяўчынка плакала, яна замкнулася, яна ўжо сказала, што яе цкуюць аднагодкі ў школе. Я ўпэўнена, што падобны фармат праграм абсалютна не пойдзе на карысць, а толькі пагоршыць гэтую сітуацыю і не будзе садзейнічаць вырашэнню канфлікту паміж дзіцём і яго аднагодкамі.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура