Праект партала
Тое-сёе
19.10.2017 / 17:26
Фатограф паказаў, як выглядаюць жанчыны да, падчас і пасля аргазму ФОТЫ32

Бразільскі фотамастак Маркас Альберці стварыў дзёрзкі і захапляльны праект пра жаночае сэксуальнае задавальненне.

У здымках узялі ўдзел 20 жанчын з розных краін свету. І больш сэксуальна адкрытых, як ЗША ці Францыя, і больш закрытых, як Кітай ці Сінгапур.

Для праекта Маркас арганізаваў адмысловую фотазону. Мадэлі, якія перажывалі аргазм з дапамогай вібратара, па пояс былі схаваныя спецыяльнай шырмай. Фатограф бачыў толькі твар жанчын і фіксаваў на ім эмоцыі да аргазму, падчас яго і пасля.

«Асноўны мэсэдж: усе жанчыны маюць права кантраляваць сваё палавое жыццё, незалежна ад мінулага. Жанчыны мусяць свабодна распараджацца сваім целам і атрымліваць у сувязі з гэтым крыху вяселля, радасці ці задавальнення», — гаворыцца ў апісанні праекта.

А вось як адбываўся сам працэс здымкаў:

Цалкам зірнуць праект можна на сайце фатографа.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура