Праект партала
Тонус
19.10.2017 / 14:00
З’явілася першая рэклама пракладак з сапраўднай крывёю5

Такім чынам брытанскі вытворца пракладак «Bodyform» выступіў супраць табуявання тэмы менструацыі ў грамадстве. Да гэтага ва ўсёй рэкламе пракладак у кадры вакарыстоўвалася выключна сіняя вадкасць.

У мінулым годзе рэкламшчыкі «Bodyform» пачалі кампанію #bloodnormal (кроў — гэта нармальна) ролікам, дзе жанчыны займаюцца рознымі відамі спорту і паралельна вымазваюцца ў бруд і кроў. Цяпер яны пайшлі яшчэ далей: у новай рэкламе кроў становіцца галоўнай гераіняй — з'яўляецца на пракладках, сцякае па назе кабеты, аніматар у касцюме пракладкі танчыць на вечарыне і гэтак далей.

Шмат людзей успрынялі новую рэкламу вельмі пазітыўна, бо, як ні круці, у грамадстве да гэтага часу дзяўчын прымушаюць саромецца чырвоных дзён і ўсяляк хаваць іх наяўнасць: любая чырвоная пляма на спадніцы ці нагавіцах лёгка можа стаць аб'ектам смеху ці жадання прысаромець.

Навукоўцы распавялі, калі любоў да сэлфі становіцца хваробай

Частая публікацыя сэлфі з'яўляецца сімптомам псіхічнага захворвання, лічаць медыкі. Адпаведнае даследаванне апублікавана ў часопісе International Journal of Mental Health and Addiction.

Спецыялісты распрацавалі 20 сцвярджэнняў, якія тычацца аматараў сэлфі, і папрасілі ўдзельнікаў эксперыменту ацаніць іх дакладнасць па шкале ад 1 да 5. Усяго ў даследаванні бралі ўдзел 400 чалавек да 27 гадоў.

На падставе назіранняў псіхолагі прыйшлі да высновы, што лёгкая ментальная дысфункцыя, якую спецыялісты назвалі «селфіціс», можна дыягнаставаць у чалавека, які робіць тры здымкі штодзень, але не публікуе іх у інтэрнэце.

Вострую стадыю захворвання выдае жаданне выкладваць выявы ў сетку. Наступная фаза — хранічная — гэта стан, пры якім пацыент публікуе сэлфі не менш за шэсць разоў на дзень.

На думку псіхолагаў, тыповы хворы «сэлфіцісам» — гэта няўпэўнены ў сабе чалавек, які імкнецца прыцягнуць да сябе больш увагі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура