Праект газеты
Бардачок Дзяўчына-баксёр цалуе саперніц у вусны перад боем ВІДЭА15

У жаночым боксе свая атмасфера.

У Нарвегіі прайшла прэс-канферэнцыя перад жаночым боем паміж абсалютнай чэмпіёнкай у паўсярэдняй вазе Сесіліяй Брэкхус і прэтэндэнткай Мікаэль Лаўрэн.

Пад час дуэлі поглядаў Лаўрэн пацалавала Брэкхус у вусны. Сесілія паспрабавала даць суперніцы аплявуху, а потым засмяялася. Пасля прэс-канферэнцыі дзяўчыны паўтарылі дуэль, але больш ніхто не цалаваўся.

Для Лаўрэн такія паводзіны на дуэлі поглядаў звычайныя. Перад боем з Крысцінай Хамер, напрыклад, было тое ж самае.

У Мікаэлы цікавая гісторыя. Яна ўваходзіла ў алімпійскую зборную Швецыі па плаванні, але ў 2005 годзе была арыштаваная пасля таго, як у яе доме знайшлі анабалічныя стэроіды і агнястрэльную зброю. Лаўрэн была прысуджаная да аднаго года і двух месяцаў турмы. Пасля вызвалення дзяўчына вырашыла стаць прафесійным баксёрам. У кастрычніку 2014 года яна заваявала чэмпіёнскі тытул WBC у першай сярэдняй вазе, якім валодае і цяпер.

Tribuna.com

Каментары
Мулла Омар / Адказаць 16.10.2017 / 22:45

Очень мило.

4
0 / Адказаць 16.10.2017 / 23:09

Цікавей было б, калі б мужчына-баксёр цалаваў сапернікаў. Або прэзідэнт прэзідэнта. Як тады...

2
Иван / Адказаць 16.10.2017 / 23:45

Прыгожа

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура