Праект партала
Тое-сёе
13.10.2017 / 12:31
Італьянка дамаглася аплаты бальнічнага па доглядзе свайго сабакі1

Навуковая супрацоўніца рымскага ўніверсітэта Ла Сапіенца па імені Ганна (яе прозвішча не называецца) дамаглася ў судзе аплаты бальнічнага па доглядзе сабакі. З пазовам у суд ёй дапамагалі юрысты з зоаабарончай арганізацыі. Пра незвычайны выпадак паведамляе Бі-бі-сі.

Ганна прасіла, каб ёй аплацілі два працоўныя дні, прапушчаныя праз неабходнасць догляду 12-гадовага сетэра Кучола, які перанёс аперацыю. Працадаўцу, удакладняе La Stampa, яна паказала даведкі з ветклінікі.

Cетэр Кучола для Ганны — сапраўдны член сям'і, а не проста гадаванец. Фота: lastampa.it

Юрысты, якія адстойвалі правы жанчыны, спасылаліся на тое, што італьянскія законы прадугледжваюць пакаранне за пакіданне жывёл «у смяротнай небяспецы» — да аднаго года пазбаўлення волі або штрафу да 10 тысяч еўра.

Суд з аргументамі ісціцы пагадзіўся і пастанавіў, што яна мае права на аплату бальнічнага.

Спецыялісты назвалі рашэнне суда важным прэцэдэнтам, прызнаўшы, што «гэта значны крок на шляху да таго, каб жывёлу прызналі членам сям'і».

Кучола, як піша La Stampa, паспяхова папраўляецца пасля аперацыі. Ганна сказала La Stampa, што Кучола і другі сабака, бігль Дзюк, — гэта ўся яе сям'я.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура