Праект партала
Навокал
11.10.2017 / 06:44
Топ цытат чыноўнікаў за тыдзень: пра жанчын, бізнэс і стымуляванне нараджальнасці7

Калі вы нешта прапусцілі.

Кожны дзень нашы міністры і кіраўнікі праводзяць планёркі, нарады, нешта прапаноўваюць і абяцаюць. Мінулы тыдзень запомніцца жаданнем новага міністра інфармацыі навесці парадак у гэтых вашых інтэрнэтах, абмеркаваннем забароны хатніх родаў і жаночага прадпрымальніцтва.

Карацей, што мы пераказваем. Чытайце самі і рабіце высновы. А таксама выказвайцеся, з чым вы згодныя, а з чым — дакладна не.

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі — пра жанчын-прадпрымальніц

Фота polymia.by.

«На маю думку, у Беларусі адсутнічаюць якія-небудзь прававыя, культурныя, рэлігійныя бар'еры для таго, каб жанчыны маглі займацца прадпрымальніцтвам або рамеснай дзейнасцю. Любы прадпрымальны чалавек, незалежна ад полу, можа свабодна рэалізоўваць сябе ў бізнэсе. Пры гэтым жанчыны-прадпрымальніцы нясуць падвойную нагрузку: і на працы, і дома, выконваючы свае сямейныя абавязкі. Не ўсе мужчыны так могуць».

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна — пра льготы і жанчын у парламенце

«Хай маленькая ільгота, але гэта добра, бо развіццё жаночага прадпрымальніцтва ідзе складаней, чым мужчынскага. Таму тут, можа, трэба ў пэўнай меры падтрымаць жанчын пры адкрыцці сваёй справы. Не ўвесь час, але даць магчымасць адкрыць сваю справу, развіцца, няхай год-два, а потым стануць на ногі і самі працаваць будуць».

«У беларускім парламенце цяпер 33% жанчын. Калі кажуць пра тое, што жанчыны абавязкова павінны прысутнічаць на ўзроўні прыняцця рашэнняў, так і ёсць. Мы да гэтага імкнёмся».

Рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Жук — пра інклюзіўную адукацыю

Фота bspu.by.

«У Беларусі сістэма спецыяльнай адукацыі (магчымасць дзецям з псіхафізічнымі асаблівасцямі навучацца разам са звычайнымі) вельмі добрая арганізавана. Дзякуючы новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі з'явіцца магчымасць пашырыць гэты накірунак працы».

Сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Аляксандр Старавойтаў — пра хатнія роды

Фота house.gov.by.

«На сённяшні дзень арганізацыя акушэрска-гінекалагічнай дапамогі ў нашай краіне дазваляе максімальна бяспечна здзейсніць таямніцу родаў плюс забяспечыць вядзенне цяжарнасці. Створаныя ўсе ўмовы, і, з майго пункту гледжання, хатнія роды, калі яны ўсвядомленыя, з'яўляюцца злачынствам супраць здароўя дзіцяці, а таксама супраць здароўя самой жанчыны, якая іх абірае».

Віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко — пра паступленне ў гімназіі

Фота bobruisk.ru.

«Сёння дзеці, якія паступаюць пасля чацвёртага класа ў гімназіі, атрымліваюць стрэс і не разумеюць, навошта ім гэта трэба. Я лічу, што дзеці павінны мець роўныя ўмовы для атрымання адукацыі. Для агульнай сярэдняй адукацыі таксама актуальная праблема недастатковага працоўнага выхавання. Павінна быць ўсебаковае развіццё дзіцяці, і працоўнае выхаванне — адзін з элементаў адукацыйнага працэсу».

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў — пра нараджальнасць

Фота bobruisk.ru.

«Мы цяпер рыхтуем для прэзідэнта інфармацыю па стымуляванні нараджальнасці. Адзначаем, што быў невялікі дэмаграфічны ўздым, а цяпер тэндэнцыя да спаду. Трэба прадпрымаць нейкія больш радыкальныя крокі па стымуляванні нараджальнасці».

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан — пра мінусы бэбі-боксаў:

Фота: medvestnik.by.

«У тых краінах, дзе бэбі-боксы стварылі, не адбылося зніжэння колькасці выпадкаў, калі нованароджаных дзяцей выкідваюць на вуліцу. Кожнае дзіця мае права ведаць, адкуль яно родам, хто яго бацькі».

Прыведзеныя цытаты — belta.by

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура