Праект партала
Стасункі
10.10.2017 / 11:18
Жаночаму аргазму знайшлі нечаканае тлумачэнне10

Навукоўцы з Рутгерскага ўніверсітэта ў ЗША высветлілі, як праца цэнтральнай нервовай сістэмы звязана з адчуваннямі пры жаночым аргазме.

Для гэтага даследчыкі выкарыстоўвалі функцыянальную магнітна-рэзанансную тамаграфію, каб зафіксаваць актыўнасць нейронаў падчас стымуляцыі геніталій. Аказалася, што пры задавальненні ўключаліся адразу некалькі мазгавых цэнтраў. Артыкул спецыялістаў апублікаваны ў The Journal of Sexual Medicine.

У даследаванні бралі ўдзел 40 жанчын. Сярод іх правялі анкетаванне, падчас якога добраахвотніцы адказалі на пытанні пра іх сэксуальнае жыццё і ўзаемаадносіны. Аналізаваліся звесткі, атрыманыя пры абследаванні 10 чалавек, якія раскрылі, што яны адчуваюць моцны аргазм падчас палавога акту. Працэдура сканавання мозгу праводзілася падчас клітаральнай стымуляцыі, якую праводзіў альбо партнёр мужчынскага полу, альбо сама жанчына.

Аказалася, што актыўнасць мозгу пры стымуляцыі паступова павялічвалася і зніжалася пасля дасягнення аргазму. Пры гэтым аказаліся задзейнічаны сэнсарныя і маторныя цэнтры мозгу, а таксама сістэма ўзнагароджання.

Навукоўцы зафіксавалі ўзбуджэнне нейронаў у гіпакампе (адказвае за фарміраванне эмоцый), міндалепадобным целе (абумоўлівае эмацыйныя рэакцыі і прыняцце рашэнняў), гіпаталамусе (падтрымлівае гамеастаз арганізма), мазжачку і іншых структурах.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура