Праект партала
Густ
09.10.2017 / 11:58
Хто прыдумаў, што ружовы колер толькі для дзяўчынак?1

Аказваецца, вядомая сёння трактоўка колераў з’явілася толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя.

Пра гэта выданню «Business Insider» распавеў эксперт па колеры, выкладчык і пісьменнік Гэвін Эванс:

«Яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя маці, наадварот, раілі апранаць немаўлят мужчынскага полу ў ружовы, калі яны хацелі, каб дзіця вырасла мужным, і ў блакітны, калі гэта дзяўчынка, якой спатрэбяцца мяккія, жаночыя рысы».

На тое было некалькі прычын: так, сіні колер у некаторых частках Еўропы даўно асацыюецца з жаноцкасцю, бо менавіта ў такой гаме аформлена меркаванае ўбранне Дзевы Марыі. Ружовы ж успрымаўся ўсяго толькі як адна з версій чырвонага.

Сітуацыя змянілася пасля некалькіх буйных рэкламных кампаній, прыблізна ў 1950 годзе. Менавіта маркетолагі прыдумалі, што ружовы — для дзяўчынак, расказвае спадар Эванс. Ідэю падтрымалі зоркі таго часу: Джэкі Кэнэдзі фарсіла ў ружовым паліто ад «Шанэль», Мэрлін Манро запомнілася многім ярка-ружовай сукенкай з кіно «Джэнтльмэны аддаюць перавагу бландзінкам». Гэты колер стаў галоўным на модных паказах і ў рэкламе з удзелам жанчын. Так усе і звыкліся з думкай, што ружовы — гэта для дзяўчынак.

Гэта гісторыя яшчэ раз даказвае, што ўсё ў гэтым жыцці ўмоўна.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура