Праект газеты
Рост «Маўр захапляўся спірытызмам, а Гарэцкі — расповедамі прастытутак»9

Яшчэ летам у інтэрнэце пачаўся флэшмоб «адзін лайк — адзін факт». Карыстальнікі пісалі столькі фактаў пра сябе, колькі чалавек паставілі падабайку іх допісу з адпаведнай пазнакай. Але такі міжсабойчык быў цікавы збольшага толькі сябрам.

Таму хутка флэшмоб эвалюцыянаваў да лепшай версіі: за лайк людзі расказвалі пра сферу ці тэму, у якой разбіраюцца.

Нехта дзяліўся досведам знаходжання ў «Навінках», нехта расказваў, як жыць, калі ты не маеш рукі. Цікавых падборак шмат — загугліце.

Мы ж апублікуем захапляльны ланцужок твітаў пра беларускую літаратуру. Аўтарка фактаў — 24-гадовая Наста Карнацкая. Дзяўчына скончыла філфак БДУ па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Цяпер вучыцца ў аспірантуры і працуе ў кніжна-выставачнай прасторы «Кніжная шафа», таму літаратурным пытаннем валодае.

Наста Карнацкая.

Больш цікавых фактаў шукайце па спасылцы.

Кацярына Карпіцкая

Каментары
Верны / Адказаць 05.10.2017 / 19:27

Гэта не факты пра літаратуру. Гэта факты пра літаратараў. Каторыя цікавыя толькі вузкім спэцыялістам са спэцыфічнымі інтарэсамі. Мо' досыць ужо?

25
Мулла Омар / Адказаць 05.10.2017 / 21:06

Я сначала прочитал, что Янка Мавр захаплялся стрыптызам...

3
Казік / Адказаць 05.10.2017 / 21:55

Верны, чым лепш ведаеш пісьменніка, тым лепш разумееш яго творчасць. Тым больш цікава, які пісьменнік як чалавек, што яго цікавіць, якія яго звычкі. Бо вобраз поснага слугі музы прыкры да немагаты.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура