Праект партала
Тое-сёе
02.10.2017 / 18:53
У Беларусі з’явілася марозіва з перцам. Мы яго пакаштавалі — рэальна пячэ10

У замежжы турыстаў здзіўляюць экзатычным марозівам са смакам амараў, сыру, травы ды каровінага языка, таму новы шакаладны ласунак з перцам чылі ды журавінавым напаўняльнікам ад беларускага вытворцы, можна сказаць, дзіцячы садок. Тым не менш на фоне звыклых прапаноў глядзіцца ён даволі незвычайна, і складана ўявіць, які ж ён на смак. Дык вось, расказваем.

Робяць марозіва ў Мар'інай Горцы.

Спачатку здаецца, што гэта звычайнае шакаладнае марозіва, але ўжо праз паўхвіліны з’яўляецца выразнае адчуванне лёгкага свербу на языку. Уражанне цікавае, але цяжка сказаць, яно прыемнае ці не вельмі.

Смак журавін амаль не адчуваецца, затое ён змякчае ўдар перцу. Калі распраўляешся з усім прысмакам, то свярбіць ужо не толькі на языку, але і ў горле, і на вуснах. Наступныя паўгадзіны з’едзены ласунак яшчэ будзе так пра сябе нагадваць.

Дарэчы, для аматараў запіваць марозіва кавай: кава не кава, калі вы яе п’яце з марозівам з перчыкам.

Карацей, пакаштаваць з цікавасці ці здзівіць турыстаў можна разок-другі, але ў цэлым прысмак на аматара. 

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура