Праект газеты
Стасункі Фігурант «справы патрыётаў» Міраслаў Лазоўскі ажаніўся15

Вяселле адбылося 8 верасня, на ўгодкі Бітвы пад Оршай, «каб ён ніколі не забыўся, у які дзень пабраўся шлюбам».

Фота svaboda.org.

Пра вяселле са сваёй дзяўчынай Святланай фігурант справы патрыётаў Міраслаў Лазоўскі распавёў у інтэрв'ю «Новаму часу».

Пара планавала пабрацца шлюбам яшчэ ў 2013-м, але не склалася. Сёлета 21 сакавіка Міраслава арыштавалі ў межах гучнай «справы патрыётаў». Святлана была гатовая распісацца ў СІЗА, але Міраслава адгаварыла адвакат Ганна Бахціна: «Маўляў, не спяшайся, падумай пра дзяўчыну, у якой у пасведчанні аб шлюбе будзе напісана «СІЗА КДБ».

«Так атрымалася, што дзякуючы шырокай хвалі падтрымкі ўсе мы выйшлі на волю. І тут я скарыстаўся момантам, калі яна яшчэ не перадумала, а я ўжо на волі і магу дзейнічаць. Пацягнуў яе ў ЗАГС, а там апынулася, што ёсць вольны дзень: 8 верасня, Дзень беларускай вайсковай славы. Усё склалася», — адзначае Лазоўскі.

«Нам прапанавалі некалькі дзён, але, натуральна, мне найбольш спадабалася 8 верасня. Святлана слушна здагадалася, што зроблена гэта спецыяльна для таго, каб я ніколі не забыўся, у які дзень пабраўся шлюбам», — смяецца Міраслаў.

Шчасця маладым!

Nina.nn.by

Каментары
мiша / Адказаць 30.09.2017 / 14:29

а фоткi?

вiншуем!

0
МН / Адказаць 30.09.2017 / 15:00

Вiншую!

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць 30.09.2017 / 15:37

Годнаму чалавеку усяго найлепшага i сямейнага шчасця . Жыве Беларусь!

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура