Праект партала
Накіпела
27.09.2017 / 19:30
Філосаф Пятро Рудкоўскі знайшоў у калыханцы гендарную няроўнасць10

Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пятро Рудкоўскі ў сваім фэйсбуку задаўся цікавым пытаннем: як спяваць дзіцяці адну з самых вядомых калыханак «Доўгі дзень», калі ты бацька, а там ёсць сказы: «Ты таксама каля мамы ціха-ціхенька ляжы»?

Фота: 3belarus.by.

«Згодна з гендарнымі вучэннямі ўсялякія дыскурсіўныя практыкі, якія прадугледжваюць асіметрычную ролю жанчыны і мужчыны ў аднясенні да дзіцяці — гэта дыскрымінацыя, якая мусіць быць неадкладна выкаранена. Але што тады рабіць з песенькай?» — жартуе Пятро і прапануе некалькі варыянтаў.

Увага! Аўтар не крытыкуе твор, а «выкарыстоўвае гэты казус, каб гумарыстычным спосабам паказаць праблемнасць катэгорыі «сацыяльны канструкт», які ляжыць у аснове гендарных тэорый».

1. Ты таксама каля мамы-й-таты ціха ціхенька ляжы.

Калі абіраць такі вось «роўны» варыянт, адзначае навуковец, складана прыйдзецца з вымаўленнем, бо, каб не сапсаваць эстэтыку песні, трэба праспяваць частку з «мамы-й-таты» хутка, а гэта вельмі складана.

Пры гэтым, калі ўжо зусім унікаць у гендарную роўнасць, у першым варыянце не ўлічваюцца аднаполыя пары.

«Першая версія замацоўвае вобраз разнаполых бацькоў і адначасова дыскрымінуе аднаполых. Такім чынам, гэты радок трэба яшчэ раз выправіць», — лічыць спадар Рудкоўскі і прапануе другі варыянт:

2. Ты таксама каля мамы-й-таты, або мамы-й-мамы, або таты-й-таты ціха ціхенька ляжы.

Але і гэта не ахопіць усе сем’і! Бо ёсць яшчэ адзінокія маці і таты.

У выніку Пятро Рудкоўскі робіць выснову, што аднойчы гендарныя тэарэтыкі дакажуць, што нават катэгорыі «бацькоў» і «дзяцей» з’яўляюцца дыскрымінацыйнымі і прызнаюць, што трэба даваць права выбару:

«Той, хто адчувае сябе бацькам/маці, хай будзе бацькам/маці, хто лічыць сябе сынам/дачкой, хай імі і будзе, без увагі на ўсе біялагічныя, генетычныя ці ўзроставыя абумоўленасці».

Але адказу на пытанне, як лепш спяваць гэту калыханку бацьку, ён так і не знайшоў. А вы як лічыце?

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура