Праект партала
Рост
27.09.2017 / 12:57
Натхненне: медытатыўны інстаграм фларысткі Ірыны Аўдзеевай

Кожную сераду — новы герой!

За чатыры апошнія месяцы аўдыторыя інстаграма вырасла на 100 мільёнаў карыстальнікаў. Аналітыкі лічаць, што не за гарамі час, калі гэта лічба дасягне адзнакі ў мільярд.

Мы не можам праходзіць міма такой папулярнай фотаплатформы, на якой поруч з рэкламай з’яўляецца шмат крутога і карыснага кантэнту, таму кожны тыдзень будзем дзяліцца з вамі самымі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі.

У сённяшнім выпуску — 26-гадовая фларыстка і ілюстратарка Ірына Аўдзеева, якая стварае мастацтва не толькі з кветак, але і з усяго, што бачыць навокал.

Я и дуб. Нам хорошо together.

Публикация от Irina AvdeevaNatureLifestyle (@irene_avde)

Скоро все знаменит снегом, а пока великая красота.

Публикация от Irina AvdeevaNatureLifestyle (@irene_avde)

Яе інстаграм пра тое, як быць бліжэй да прыроды, калі ты жывеш у сталіцы. Пра тое, як любіць восень і не ныць, а таксама не баяцца самавыяўляцца і самастойна пачаць чамусьці вучыцца з нуля: напрыклад, маляванню.

Белорусская готика с элементами процветания.

Публикация от Irina AvdeevaNatureLifestyle (@irene_avde)

«Ёсць адзін добры рэцэпт ад тупога ныцця і жалю да сябе. Увосень асабліва актуальны (і вельмі неабходны гуманітарыям). Трэба падумаць пра тое, як шмат у свеце дзіўных гісторый. Як людзі знаходзілі сябе, сваю любоў, мянялі жыццё, змагаліся за правы, аб'ядноўваліся і ваявалі. Як пазнаёміліся вашы бабуля з дзядулем у мясцовым клубе або на заводзе. Як шмат крутых гісторый вакол, як неразумна кіснуць і тужыць», — раіць дзяўчына.

У фотаздымках Іры шмат утульнасці і гармоніі — якраз таго, чаго нам часцяком не хапае у вечнай гонцы паспець як мага больш.

#illustrations #illustrator #illustration #watercolor #pumpkin #artist #art #painting #paint #Autumn #September

Публикация от Irina AvdeevaNatureLifestyle (@irene_avde)

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура