Праект газеты
Каханне Беларускі стварылі папулярны тэлеграм-канал пра былых хлопцаў8

Ён піша вам па начах «Спіш?» і хоча вярнуць былыя адносіны, але ўжо позна. Усё, як у жыцці.

Можа быць, хтосьці ўжо чуў пра тэлеграм-канал «Былая». Сёння на яго падпісаныя больш за 90 тысяч чалавек — гэта самы папулярны канал у Расіі. У жніўні яго выкупілі ва ўладальніка за $20 тысяч, а потым яшчэ раз перапрадалі, ужо за $95 тысяч.

Удакладнім, што «Былую» стварыў рускі стэндап-комік Артур Чапаран, вядомы па выступах у Stand-Up Club #1 і шоу «вечарвечар». Артуру падалося класным, што мэсэнджар дае магчымасць дасылаць усім, хто падпішацца, асабістыя паведамленні з апавяшчэннямі, на якія нельга адказаць. Гэта вельмі паходзіць на жыццёвыя рэаліі, калі былая каханая ўсё піша, а ты ёй не адказваеш. Перш за ўсё, хлопец ствараў канал, каб павесяліцца, і яго гумар амаль адразу ацанілі тысячы чалавек: кожны з іх пазнаваў сябе, таму кантэнт хутка набіраў шалёную колькасць праглядаў. Людзі дзяліліся ім і дасылалі сябрам.

Былі сярод назіральнікаў і тыя, хто не ацанілі жарты: феміністкі абвінавацілі аўтара ў сэксізме, бо сваім кантэнтам ён выстаўляе жанчын слабымі. Але хутка ў мэсэнджары з’явіўся і канал «Былы» — свет ураўнаважыўся.

Праўда, такую ж папулярнасць «Былы» не атрымаў: кантэнт быў слабаваты, некаторыя рэплікі выглядалі надумана і штучна. Колькасць падпісантаў не нашмат перасягнула лічбу ў тры тысячы.

Калі тры сяброўкі з Беларусі — Аня, Даша і Каця [дзяўчаты пакуль не хочуць свяціць прозвішчы] — убачылі гэта, вырашылі стварыць свой сімулятар былога хлопца. Тым больш, што ў іх саміх хапала гісторый пра адносіны з мінулага.

Сёння за «ломкай» народжанага імі персанажа назірае амаль 8 тысяч чалавек.

«У кожнага з нас былі былыя мужчыны ці жанчыны. Можна сумаваць па тым часам, а можна з гэтага смяяцца. Мы абралі другі шлях. Паведамленні ад Былога — гэта як вялікі маналог аднаго хлопца, які тым ці іншым чынам падобны да ўсіх нашых першых, другіх ці трэціх партнёраў», — сказалі «Ніне» стваральніцы канала.

Дзяўчатам ужо пачалі замаўляць першую рэкламу на канале, але яны пагаджаюцца далёка не на ўсе прапановы — клапоцяцца пра аўдыторыю.

«У асабістыя паведамленні нам часта пішуць словы падзякі за тое, што мы робім. Падпісантам падабаецца такой вось сфармаванай грамадой рагатаць з нейкіх знаёмых сітуацый. Я гэтак сама смяялася, калі чытала тое, што пісаў комік Артур для сваёй, цяпер ужо мінулай «Былой»», —дадае Ганна, якая, дарэчы, у мінулым грала ў КВЗ.

Дзяўчаты плануюць развіваць канал і далей. Ну і, канешне, працягваць смяяцца над нашымі з вамі былымі адносінамі. Усё ж гэта куды лепш за ныццё.

Кацярына Карпіцкая

Каментары
Колян / Адказаць 26.09.2017 / 15:57

Ох уж эти бабы)) ничего своего)))

6
Анна / Адказаць 26.09.2017 / 16:36

Угорела

2
V / Адказаць 26.09.2017 / 17:51

Сублимация.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура