Праект партала
Навокал
25.09.2017 / 17:54
Здароўе, сям’я, дзеці — апублікавалі топ прыярытэтаў беларусаў16

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правёў сваё даследаванне і высветліў, што найбольш цікавіць беларусаў.

Аказваецца, сёння для суайчыннікаў няма нічога больш важнага за здароўе, сям’ю, дзяцей, каханне і дабрабыт.

Крыніца ej.by.

Задавальненні, улада і грамадскае прызнанне хвалююць беларусаў менш за ўсё. Патрыятычнасцю мы таксама не можам пахваліцца: доўг перад радзімай стаіць на апошніх пазіцыях рэйтынгу сацыёлагаў і цікавіць нашмат менш за грошы. Ну, і зусім «па барабану» беларусам на творчасць.

Цікава, што яшчэ ў 2005 годзе здароўе ў якасці прыярытэту называлі толькі 45 % грамадзян, а цяпер — больш за 85 %.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура