Праект газеты
Дом Калі ўсё прыелася, то грушава-міндальныя кексы вас прыемна здзівяць12

Юля — не вядомы шэф-повар і не модны фудблогер. Юля — наша вэб-рэдактарка, якая вельмі любіць гатаваць, а яшчэ больш — пячы. На рэдакцыйных планёрках мы не раз частаваліся яе пірагамі ды мафінамі і ведаем, што ёй ёсць чым падзяліцца.

Яшчэ адносна нядаўна выпечка найпрасцейшага кекса была для мяне сапраўдным выклікам. Але паступова, дзякуючы практыцы і непераадольнай любові да смачнай ежы, усё змянілася. Я аддаю перавагу рэцэптам, якія не патрабуюць залішніх высілкаў і доўгіх «танцаў з бубнам» ля пліты. Таму ўпэўненая: атрымалася ў мяне — атрымаецца і ў вас.

Я люблю сезоннасць у выпечцы, таму пачаць нашы кулінарныя прыгоды прапаную з грушава-міндальных кексаў. Міндальная мука камусьці можа падацца занадта дарагім і экзатычным інгрэдыентам. Але ўявіце сабе маё здзіўленне, калі, гартаючы «Літоўскую кухарку» Вінцэнты Завадскай, я пабачыла, што для нашых продкаў гэтая мука была даволі звыклым складнікам печыва і дэсертаў. Да таго ж, яе не шкадавалі: «вазьміце 12 жаўткоў, шклянку дробна пасечанага міндалю»…

У нашым рэцэпце міндальнай мукі зусім няшмат. Можна купіць міндаль і самастойна здрабніць яго ў блендары — выйдзе танней. А можна ўвогуле замяніць той жа колькасцю цэльназерневай мукі, а для водару і смаку дадаць улюбёныя прыправы — цынамон, кардамон… Але раю ўсё ж паспрабаваць міндаль, ён надае кексам незвычайную тэкстуру і лёгкасць.

Грушава-міндальныя кексы

Вам спатрэбіцца:

  • 100 г пшанічнай мукі
  • 100 г цэльназерневай мукі
  • 50 г міндальнай мукі
  • 2 ч. л. разрыхляльніку
  • 90 г цукру
  • 90 г масла
  • 1 яйка
  • 175 мл малака
  • 2 вялікія грушы

Як рабіць:

1. Грушы пачысціць і нарэзаць невялікімі кубікамі.

2. Змяшаць тры віды мукі з разрыхляльнікам і цукрам. Дадаць пакроенае кубікамі масла і расцерці ўсё ў крошку.

3. Яйка злёгку ўзбіць відэльцам, змяшаць з малаком. Выліць у сумесь масла і мукі, размяшаць да аднароднасці (але ні ў якім разе моцна не вымешваць).

4. Дадаць парэзаныя грушы і зноў асцярожна размяшаць.

5. Запоўніць цестам формачкі прыкладна на 3/4. Зверху можна пасыпаць міндальнымі пялёсткамі ці рубленым міндалем з цукрам. Я ж зрабіла штрэйзель: змяшала ў крошку прыкладна па 30 г міндальнай мукі, цукру і масла.

6. Пячы 20-25 хвілін пры 200ᵒС.

Юлія Міцкевіч

Каментары
Satan / Адказаць 23.09.2017 / 15:49

Эээ что кексы...Я вот вчера зашёл на заправку и в алкогольном отделе увидел незнакомую бутылочку со странной надписью на ценнике "белорусский кальвадос" Безусловно я её взял и почти всю бутылку и выпил вечером в одно рыло из горла. Очень даже ничего. Кали усе прыелася - бярыце.

6
Сталин / Адказаць 23.09.2017 / 17:26

Satan, вось так Satan ператварыуся у Эрых Марыю Сатан :)

2
хамса ў та-маці / Адказаць 23.09.2017 / 17:34

'Мне не нужна выпивка! Я могу бросить в любой момент. (Отрыгивает пламенем.)' (Бэндэр, Футурама) Satan, трэба ж адрас пазначаць.. даўно чакалі такога)

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура