Праект газеты
Каханне Навукоўцы распавялі, у што ператворыцца свет без сэксуальнай цягі12

Большасць даследчыкаў лічаць, што грамадства зведала б істотныя трансфармацыі, бо сэкс з'яўляецца магутным сацыяльным і эканамічным рухавіком, піша Gizmodo.

Фота masterok.media

Дацэнт сацыялогіі каледжа Уільямса ў ЗША Грэгары Мітчэл мяркуе, што ў выпадку знікнення цягі палавая актыўнасць не перастане існаваць, паколькі шмат людзей і цяпер займаюцца сэксам без жадання. Тым не менш, адбыўся б моцны эканамічны спад, а таксама змяніліся б традыцыйныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Акрамя таго, павялічыўся б попыт на сурагатнае мацярынства і ўсынаўленне дзяцей з краін, якія развіваюцца.

На думку Рэйчал Франклін з універсітэта Браўна, нягледзячы на з'яўленне новых рэпрадуктыўных тэхналогій, адсутнасць у людзей сэксуальнай цягі прывядзе да скарачэння насельніцтва.

У выніку ўладам давядзецца прымушаць людзей працягваць род. Па словах сацыёлага Рональда Грына, адной з мер магла б стаць поўная забарона на кантрацэптывы.

Кэры Габрыэль Кастэла з універсітэта Вісконсін-Мілуокі мяркуе, што, страціўшы цікаўнасць да сэксу, чалавецтва вернецца ў пэўным сэнсе да віктарыянскай эпохі, калі грамадства вітала рамантычныя адносіны без палавых кантактаў. Як адзначае навуковец, у той час людзі захоўвалі шлюбы, а нараджальнасць не зніжалася дзякуючы высокаму ўзроўню сацыяльнай адказнасці.

Nina.nn.by

Каментары
хамса ў та-маці / Адказаць 22.09.2017 / 19:34

>страціўшы цікаўнасць да сэксу, а як жа піраміда Маслоў, дзе сэкс побач з ежай у самай аснове яе?

4
Алекс / Адказаць 22.09.2017 / 20:02

Тогда предохранятся просто не умели

2
belary / Адказаць 22.09.2017 / 20:10

на злосць дзеўкам адрэжу чэлес

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура