Праект партала
Тое-сёе
21.09.2017 / 21:04
Памерла Ліліян Бетанкур — самая багатая жанчына ў свеце

Памерла самая багатая жанчына свету, суўладальніца L'Oréal Ліліян Бетанкур, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на сваякоў Ліліян.

Фота static.life.ru.

Бетанкур было 94 гады, яе багацце ацэньвалася ў $39,5 млрд. Яна займала 14-ы радок у рэйтынгу сусветных мільярдэраў. Пасля смерці Ліліян самай багатай жанчынай свету стала спадчынніца заснавальніка сеткі крам Walmart Эліс Уолтан.

Ліліян Бетанкур — французская прадпрымальніца і мецэнатка, у мінулым была вядомая як свецкая львіца. Яна нарадзілася ў Парыжы. Будучы адзіным дзіцем Эжэна Шулера, заснавальніка адной з найбуйнейшых касметычных кампаній L'Oréal, яна атрымала ў спадчыну акцыі вытворцы парфумерыі.

Ніякіх падрабязнасцяў пра смерць Бетанкур не паведамляецца. Як адзначае Bloomberg, яна жыла ў прыгарадзе Парыжа Нэі-сюр-Сен. Муж Ліліян, палітык Андрэ Бетанкур, памёр у 2007 годзе.

Nina.nn.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура