Праект партала
Тое-сёе
21.09.2017 / 16:40
Плюс-сайз мадэль паставіла на месца блогера, якому не спадабалася яе цела

Блогер выклаў у сацсеткі мем, дзе паказаў, якія дзяўчыны падабаюцца яму, а якім падабаецца ён.

У якасці вобраза тых, хто не ў яго гусце, ён узяў фота плюс-сайз мадэлі з Паўднёвай Афрыкі Легэйбэйн Лесэйга.

Убачыўшы гэта, дзяўчына не разгубілася і адказала крыўдніку на грубасць. 

Яна напісала ўсяго адну фразу: «Ты мне не падабаешся». Лаканічны твіт вельмі хутка стаў вірусным. Легэйбэйн падтрымалі тысячы жанчын і мужчын з усяго свету.

У Беларусі падобныя сітуацыі здараюцца ўвесь час. «Тлустых» жанчын абмяркоўваюць у пабліках, СМІ і гэтак далей. Часцей за ўсё ананімныя каментатары робяць гэта ў негатыўным кантэксце.

Вось толькі некалькі прыкладаў.

Як вы лічыце, ці трэба змагацца з праявамі падобнай непавагі?

КК

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура