Праект газеты
Дом Берасцейка знайшла спосаб выратаваць гарбуз. Гэты кекс — сапраўдная знаходка7

Іна Хоміч вельмі смачна напісала пра сваю кулінарную вынаходку.

Увогуле, гарбузы — ежа для свіней. Я гэта добра ведаю, бо ў мае абавязкі ў школьныя гады ўваходзіла даставаць з іх семкі, каб пасля бабуля магла парэзаць гарбузы на буйныя лусты і, уклаўшы іх на вядро з бульбай, «зварэты свэнём». Пахла гэта ўсё так сабе, шчыра кажучы.

Пасля мне сталі трапляцца людзі, якія гатавалі гарбузы не свінням, а сабе. У маім разуменні яны былі не меншымі вычварэнцамі, чым аматары жабіных лапак.

І вось у мяне самой на стале гарбузовы кекс. Гатую другую восень запар, палюбіла за насычаны мядовы смак, пах спецый і апельсіна. Гарбуз тут не адчуваецца, таму магу з ім мірыцца.

Гатаваць кекс можна між іншым — гэта зусім ненапружна. Гарбуз трэба пачысціць і парэзаць на кубікі, а далей толькі скідваць усё ў міску. У мяне тут порцыя на 1400 грам гарбуза, але я дам, як у мяне ў рэцэпце, на 600 грам. Хоць гатаваць на 600 грам — гэта толькі на аднаго чалавека, скажу шчыра.

Нам патрэбны:

  • 600 грам гарбуза
  • 1 шклянка разынак
  • 2 ст.л. мёду
  • цэдра аднаго апельсіна
  • 1 шклянка цукру
  • цынамон
  • ванілін
  • мускатны арэх

Усё трэба добра змяшаць і паставіць ці ў мікрахвалёўку, ці на вадзяную баню на 5-10 хвілін, пакуль гарбуз не пусціць сок.

Пасля дадаём або шклянку мукі з разрыхляльнікам, або проста мукі і дзве чайныя лыжкі разрыхляльніку.

Выпякаць кекс трэба пры тэмпературы 180-200 градусаў каля паўгадзіны.

Зверху яго можна пасыпаць мукой ці пудрай. Нават мой кот умінае так, што за вушамі трашчыць.

А яшчэ адна адметнасць гэтага кекса ў тым, што ён заўсёды розны. То сухі, як звычайны кекс, то мокры, як яблычны пірог. Усё залежыць ад сорту гарбуза. Смачна ў любым выпадку, але я ўсё-ткі аддаю перавагу цвёрдым сартам гарбуза. Тады ён не распаўзаецца, а застаецца ў далікатных кавалачках, як цукаты.

Nina.nn.by

Каментары
Поль / Адказаць 21.09.2017 / 21:10

У моей бабушки-беларуски тоже гарбузы были исключительно для свиней,а вот бабушка-украинка готовила из нее кашу.Но я ее никогда даже не пробовала.Как и мама.Ну натуральное извращение,это да) Но если котик ест,то это показатель) Но все равно,как-то сомнительно)

4
Вета / Адказаць 21.09.2017 / 21:33

Шаноўная Іна, гарбузы вельмі люблю і я . Тым больш ёсць процьма іхных гатункаў. Ды й з самага звычайнага гарбуза - "для скаціны" можна прыгатаваць смакату. У кекс можна дадаць яшчэ какосавыя шматкі альбо расцерты / мелены мак альбо якія арэхі. Наогул можна замест мукі пшанічнай выкарыстаць какосавую муку. Яшчэ я дадаю імбір і куркуму. Калі нават гарбуз мее не вельмі яркую мякаць, як Хакаіда, пасля куркумы будзе як прыгожа так і карысна. Тут ужо не ведаю, як быць з ванілінам. Асабіста ён у мяне заўсёды толькі саліруе. Пшонная каша з гарбузом ды рознымі смачнымі дадаткамі, якая доўга млела ў печы, гэта успаміны майго дзяцінства. З марозу ў хату, а там такі водар... НН, дзякуй за "Ніну". Удалая ідэя.

0
Віталь / Адказаць 22.09.2017 / 08:02

Шмат разоў еў кашу з гарбузоў. Па-мойму - смачна. Не ведаю, чаму вы так іх не любіце)). Ды й сок і дзіцячае харчаванне з іх робяць беларускія харчовыя прадпрыемствы. Сок дык наогул смачны.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура