Праект газеты
Бардачок Меланія Трамп хоча судзіцца праз жарты харватаў8

Жанчына пагражае судом за рэкламныя шчыты з яе фота і «здзеклівым» тэкстам. 

Харвацкая школа, дзе вучаць англійскую мову, размясціла ў Заграбе плакаты з першай лэдзі ЗША. На іх Меланія Трамп стаіць на фоне амерыканскага сцяга, а побач — слоган: «Толькі ўявіце, як далёка вы можаце пайсці, калі хоць трошку валодаеце англійскай».

Той самы плакат.

Цікава, што Меланія нарадзілася ў былой Югаславіі. У ЗША пераехала ў 1996 годзе, каб працаваць там мадэллю, і праз два гады пазнаёмілася з Дональдам Трампам.

Рэкламу першая лэдзі ЗША ўспрыняла як здзек і папрасіла юрыста з гэтым разабрацца. Учора білборды знялі, але адвакат не выключае, што справа можа дайсці да суда.

Прадстаўнік школы Айвіс Бурык шкадуе, што іх рэкламу ўспрынялі як здзек, і ўпэўнівае, што яны, наадварот, хацелі прадставіць Меланію выключна як узор для пераймання.

Хто з іх мае рацыю?

Nina.nn.by

Каментары
Рудольф / Адказаць 20.09.2017 / 14:21

Рэд. Дзякуй за падказку. Выправілі.

0
Максим Дизайнер / Адказаць 20.09.2017 / 14:23

Правда глаза колет. Типичная содержанка. А таких моделей каждое утро по 5 штук на остановке в Минске. Только толку от них, как с Меланьи молока.

7
кузяпанк / Адказаць 20.09.2017 / 16:20

на месцы харватау паслау бы гэту кабету !) и размясциу бы паболей таких рэклам.. ци у харватыи ёсць базы ЗША? кали так, то ясна..

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура