Праект газеты
Дом Пекар Кастусь Ларкоў падзяліўся рэцэптам шыкоўнага пірага ФОТЫ9

Ужо амаль паўтара года вядомы беларускі пекар Кастусь Ларкоў працуе ў Вільні, але ў яго інстаграме і фэйсбуку працягваюць з’яўляцца смачныя выявы новых кулінарных твораў мастацтва з беларускім каларытам. Спецыяльна для «Ніны» мы папрасілі Кастуся падзяліцца рэцэптам аднаго з яго пірагоў.

Кастуся часцяком просяць спячы пірог да якой-небудзь важнай даты, падзеі, а часам і без асаблівай нагоды — для сябе дый для сяброў. Вось гэтая прыгажосць у выніку паехала ў літоўскае Міхнава з прыхаджанамі Нікольскай царквы.

Пячом бруснічны пірог — пакрокава

1. Замешваем дражджавое цеста, ставім яго ў цёплае месца на 2-2,5 гадзіны.

2. Гатуем начынку. Брусніцы злёгку абсыпаем крухмалам і змешваем з цукрам, яблыкі наразаем долькамі.

3. Дзелім цеста на дзве часткі (ніжнюю і верхнюю). На раскатанае цеста ніжняй часткі пірага выкладаем начынку слаямі, хаваем усё пад верхняй часткай.

4. Упрыгажэнні для пірага можна рабіць адразу, перад выпечкай, але тады іх колер будзе такі самы, як і колер асновы. Можна ўпрыгожыць пірог пасля выпечкі і яшчэ на хвілін 10 паставіць яго ў духоўку.

Цяпер Кастусь працуе ў Вільні ў Piestro, па-ранейшаму займаецца пірагамі. Праўда, паколькі кампанія робіць націск на сытную начынку, то большасць пірагоў салёныя, але ёсць і салодкія, і вегетарыянскія.

Nina.nn.by

Каментары
хамса ў та-маці / Адказаць 19.09.2017 / 13:26

дражджавое цеста добрых людзей любіць.. а я ж злыдзень.. ніколі не атрымлівалася ў мяне.. не - унутры мяккая і смачная булка, а звонку камень камянём.. пэўна, як я сама)

0
Кропкабай / Адказаць 19.09.2017 / 14:35

Абяцалі пакрокава, а ў мяне ступар на першым кроку. "Замешваем дражджавое цеста" - а як яго замешваць, якія прапорцыі? Думаў, здзівіць жонку, не, пакуль сама будзе выпякаць))

1
перо-жінка / Адказаць 19.09.2017 / 17:44

>а як яго замешваць, якія прапорцыі? ужо расказвала вам, чаму, на маю думку, мужчыны лічацца лепшымі кухарамі - бо яны строга прытрымліваюцца рэцэпта, тэхналогіі прыгатавання, прадукты адмяраюць па грамах.. я ж кладу ўсё на вока, імправізую і г.д. лічыцца, што мужчыны вынаходнікі, а жанчыны выканаўцы.. дык вось атрымліваецца што незаўжды)

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура